11 лютага, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Сустрэчы, што чакаюцца ў Мінску, кіраўнікоў "нармандскай чацвёркі" і кантактнай групы па Украіне пасадзейнічаюць росту міжнароднага аўтарытэту Беларусі. Такое меркаванне ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА выказаў палітолаг Юрый Шаўцоў.
"Пазітыў ад такіх сустрэч - рост міжнароднага аўтарытэту Беларусі", - канстатаваў Юрый Шаўцоў. Паводле яго слоў, усе ўдзельнікі перагавораў маюць паўнамоцтвы прапаноўваць спыненне агню. "Адрозніваюцца толькі ўмовы гэтых прапаноў", - адзначыў ён.
Як плануецца, сёння ў Мінску адбудзецца сустрэча кіраўнікоў "нармандскай чацвёркі" (Украіны, Расіі, Германіі і Францыі). Прэзідэнты Расіі Уладзімір Пуцін, Украіны Пётр Парашэнка, Францыі Франсуа Аланд і канцлер Германіі Ангела Меркель маюць намер абмеркаваць прапановы па плане ўрэгулявання ўкраінскага крызісу. На думку экспертаў, гэта сустрэча можа стаць кульмінацыяй напружаных шматбаковых намаганняў у пошуку вырашэння сітуацыі ва Украіне. Мінскаму саміту папярэднічала серыя сустрэч кіраўнікоў дзяржаў: на мінулым тыдні Меркель і Аланд наведалі Кіеў і Маскву. Таксама сёння ў Мінску чакаецца правядзенне кантактнай групы па Украіне.