У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Крс 2017

Шарыф: Адносіны Пакістана і Беларусі апошнія гады развіваюцца беспрэцэдэнтнымі тэмпамі -

Шарыф: Адносіны Пакістана і Беларусі апошнія гады развіваюцца беспрэцэдэнтнымі тэмпамі -

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адносіны Пакістана і Беларусі апошнія гады развіваюцца беспрэцэдэнтнымі тэмпамі. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы прэм'ер-міністра Пакістана Наваза Шарыфа са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімірам Андрэйчанкам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парламента.

У час візіту беларускага спікера ў Пакістан адбыліся афіцыйныя перагаворы з Навазам Шарыфам і прэзідэнтам гэтай краіны Мамнунам Хусэйнам. "Прэм'ер-міністр Пакістана заявіў, што на працягу апошніх двух гадоў адносіны развіваюцца беспрэцэдэнтнымі тэмпамі і абедзве краіны працягваюць умацоўваць двухбаковыя сувязі ў розных галінах", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Наваз Шарыф выказаў меркаванне, што для паглыблення супрацоўніцтва неабходна рэгулярнае ўзаемадзеянне парламентарыяў. Менавіта парламенты служаць важнымі сувязнымі звёнамі ў наладжванні кантактаў паміж людзьмі, паглыбленні ўзаемаразумення і развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Прэм'ер-міністр прапанаваў абмен візітамі членаў пакістана-беларускіх груп дружбы.

Акрамя таго, Наваз Шарыф праінфармаваў, што эканоміка Пакістана расце і прапануе вялікія інвестыцыйныя магчымасці ў сельскай гаспадарцы, аграіндустрыі, фармацэўтыцы, лёгкай прамысловасці, машынабудаванні, нафтагазавай галіне. Ён выказаў задавальненне вынікамі чацвёртага пасяджэння сумеснай эканамічнай камісіі, што адбылося ў Карачы ў скавіку 2017 года. Такія пасяджэнні прадастаўляюць выдатную магчымасць для далейшага паляпшэння эканамічнага супрацоўніцтва, дадаў прэм'ер-міністр.

На сустрэчы ішла размова і аб перспектывах стварэння сумесных прадпрыемстваў па перапрацоўцы сухога малака, мяса птушкі, будаўніцтва агракамбінатаў, гандлёвых дамоў. "У нас ёсць добрыя напрацоўкі па пытаннях праектавання, будаўніцтва і аснашчэння абсталяваннем жывёлагадоўчых памяшканняў, фруктаагароднінасховішчаў, цяплічных камбінатаў", - адзначыў Уладзімір Андрэйчанка. Ён запэўніў, што Беларусь можа значна павялічыць пастаўкі высакаякаснай мясамалочнай прадукцыі і дзіцячага харчавання. Таксама абмяркоўвалася магчымасць арганізацыі ў Пакістане зборачных вытворчасцей беларускай трактарнай, кормаўборачнай і аўтамабільнай тэхнікі.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў пацвердзіў цвёрдую зацікаўленасць развіваць кантакты з Пакістанам у сферах адукацыі, аховы здароўя і вытворчасці лекавых сродкаў.

Прэзідэнт Пакістана Мамнун Хусэйн таксама выказаў меркаванне, што ўключэнне Беларусі ў кітайска-пакістанскі эканамічны калідор будзе садзейнічаць эканамічнаму росту ў рэгіёне.

Як адзначылі ў прэс-службе, у час візіту адбылася сустрэча Уладзіміра Андрэйчанкі з міністрам гандлю Пакістана, сустаршынёй пакістанскай часткі сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Хурамам Дастгір Ханам.

Тэмай перагавораў стаў ход рэалізацыі дамоўленасцей чацвёртага пасяджэння сумеснай камісіі. Субяседнікі абмеркавалі канкрэтныя крокі, якія неабходна зрабіць для выканання пастаўленай кіраўнікамі дзвюх краін задачы па павелічэнні тавараабароту да 2020 года да $1 млрд. Адзначана наяўнасць дадатковага патэнцыялу ў сферах вытворчасці медыцынскіх лекавых сродкаў, адукацыі, спорту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс