У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Май 2017

Шарстнёў: СМІ нясуць адказнасць за забеспячэнне стабільнасці ў грамадстве

Шарстнёў: СМІ нясуць адказнасць за забеспячэнне стабільнасці ў грамадстве

5 мая, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. СМІ нясуць адказнасць за забеспячэнне стабільнасці ў грамадстве. Такое меркаванне выказаў 4 мая старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў на сустрэчы з прадстаўнікамі рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ, дырэктарамі друкарняў, прысвечанай Дню друку, Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не трэба спрабаваць нешта згладзіць або прыхарашыць - гэта толькі падарве давер і да вас і да ўлады, - падкрэсліў Мікалай Шарстнёў, звяртаючыся да журналістаў. - Атрыманне праўдзівай, поўнай і своечасовай інфармацыі - гэта канстытуцыйнае права грамадзян, і вы павінны яго забяспечыць. Гэта адзін з фактараў нацыянальнай бяспекі краіны. Ад журналісцкіх ацэнак залежыць не толькі грамадскае меркаванне, але нярэдка і развіццё падзей, людскія лёсы. Прэса - гэта неад'емны інструмент, без якога ўлада не можа працаваць. Як можа ўлада даносіць сваю ідэалогію, мэты развіцця рэгіёна да народа без СМІ? Гэта немагчыма".

У сувязі з гэтым Мікалай Шарстнёў падкрэсліў важнасць таго, як падаецца інфармацыя, наколькі журналісты аб'ектыўныя ў падачы матэрыялу. "Інфармацыйнае поле змяняецца, але якасная прафесійная журналістыка застаецца запатрабаванай заўсёды, як і майстэрства, культура друкаванага слова. Галоўная задача не ў пошуку сенсацыі, а ў тым, каб дайсці да ісціны, дапамагчы чытачу, гледачу, слухачу разабрацца, сфарміраваць светапогляд. А недзе і адстаяць інтарэсы таго ці іншага боку. Вы ўдзельнічаеце ў стварэнні сацыяльнага настрою людзей, іміджу вобласці. Ваша пазіцыя павінна заключацца ў тым, каб не ўтойваць недахопы, а выяўляць, аналізаваць прычыны, паказваць шляхі вырашэння", - сказаў на заканчэнне кіраўнік вобласці.

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў, мадэрнізацыя прадпрыемстваў, развіццё інтэграцыйных структур у АПК, рэалізацыя буйных інвестпраектаў, будаўніцтва сацыяльна значных аб'ектаў, падрыхтоўка Полацка да святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, Дуброўна - да абласных "Дажынак-2017" і ў цэлым стварэнне трывалай канкурэнтаздольнай эканомікі заўтрашняга дня - усе гэтыя тэмы павінны, на думку губернатара, шырока і праўдзіва асвятляцца ў рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ.

У Віцебскай вобласці зарэгістравана 127 сродкаў масавай інфармацыі розных форм уласнасці, у тым ліку 78 друкаваных, 49 электронных. Выдаюцца 24 дзяржаўныя газеты, з якіх 19 у мінулым годзе выйшлі на бясстратную работу.

На сустрэчы адбылося ўзнагароджанне пераможцаў штогадовага абласнога конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі на прэмію імя Ф. Скарыны і электронных - на прэмію "Віцязь". Сярод лаўрэатаў у розных намінацыях былі адзначаны калектывы рэдакцый віцебскіх гарадскіх газет "Віцьбічы" і "Вечерний Витебск" і абласной газеты "Витебские вести", тэлерадыёкампаніі "Віцебск" і ўстановы "Рэдакцыя радыёпраграмы "Глыбоцкае мясцовае радыёвяшчанне", журналісты газеты "Родныя вытокі" (Докшыцы) і "Аршанскай газеты", а таксама праграм радыёвяшчання гэтых двух раёнаў. Адзначаны як лепшы фотарэпарцёр рэгіянальных друкаваных СМІ супрацоўнік абласной газеты "Витебские вести" Антон Сцепанішчаў, як лепшы малады журналіст рэгіянальных СМІ - карэспандэнт гарадской газеты "Новополоцк сегодня" Ганна Обадава. Другая палавіна сустрэчы была адведзена пад прэс-канферэнцыю з Мікалаем Шарстнёвым, якая вылілася ў двухгадзінную размову.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс