Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Врс 2016

Шамко: Налібоцкая пушча - перспектыўнае месца для развіцця турызму

Шамко: Налібоцкая пушча - перспектыўнае месца для развіцця турызму

21 верасня, Валожынскі раён /Вікторыя Апанасёнак - БЕЛТА/. Налібоцкая пушча - перспектыўнае месца для развіцця турызму. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Шамко перад пачаткам велапрабегу ў падтрымку Мэт устойлівага развіцця Bike 4 SDGs у Валожынскім раёне.

Паводле яго слоў, Налібоцкая пушча, дзе сёння адбудзецца велатур і сплаў на байдарках, з'яўляецца адной з самых прыгожых мясцін у краіне. Таксама пушча мае багатую гісторыю, звязаную з пасляваеннымі гадамі. "Налібоцкая пушча пасля вайны паслужыла запасам будаўнічых матэрыялаў, ратавала ад разрухі, холаду і голаду. Таму што вялікая колькасць лесу ішла на аднаўленне Мінска і яго ацяпленне. Магу сказаць, што гэта перспектыўнае месца для развіцця турызму з вельмі прыгожымі краявідамі. На працягу 20-кіламетровага маршруту мы ў гэтым зможам пераканацца", - расказаў Аляксандр Шамко.

Міністр спорту і турызму таксама выказаў меркаванне, што такія святы могуць стаць традыцыйнымі для краіны. "Мы пакуль не ведаем, ці будзе наша мерапрыемства праводзіцца выключна ў Налібоцкай пушчы або ў іншым месцы. Але я спадзяюся, што ў наступным годзе яно пашырыцца з пункту гледжання міжнароднай геаграфіі", - адзначыў Аляксандр Шамко.

У грандыёзным велатуры і сплаве на байдарках у Налібоцкай пушчы ўдзельнічае больш як 500 чалавек, сярод якіх міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі, людзі з інваліднасцю, спартсмены і проста аматары спорту, прадстаўнікі міжнародных, дзяржаўных, грамадскіх арганізацый, бізнесу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі