Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Feb 2017

Шамко: Мінск гатоў паспяхова правесці маладзёжны чэмпіянат Еўропы па фехтаванні

Шамко: Мінск гатоў паспяхова правесці маладзёжны чэмпіянат Еўропы па фехтаванні

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск гатовы прыняць удзельнікаў і гасцей маладзёжнага чэмпіянату Еўропы па фехтаванні і паспяхова справіцца з гэтай задачай. Аб гэтым заявіў 14 лютага міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Шамко на сустрэчы з прэзідэнтам Еўрапейскай канфедэрацыі фехтавання (ЕКФ) Станіславам Пазняковым у Нацыянальным алімпійскім камітэце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спаборніцтвы "мушкецёраў", чый узрост не перасягае 23 гады, пройдуць у мінскім Палацы спорту 21-25 красавіка. Чакаецца, што ў беларускую сталіцу прыедуць каля 600 спартсменаў і трэнераў больш як з 40 краін Старога Свету. "За апошнія гады Мінск набыў вялікі вопыт правядзення спартыўных турніраў самага высокага ўзроўню, і заўсёды іх удзельнікі адзначалі выдатны ўзровень арганізацыі і гасціннасць беларусаў. Таму і спаборніцтвы лепшых маладых фехтавальшчыкаў Еўропы таксама пройдуць паспяхова, і ў гасцей застануцца самыя лепшыя ўражанні ад прыезду ў Беларусь" , - сказаў Аляксандр Шамко. Міністр таксама нагадаў, што з 12 лютага ў краіне дзейнічае бязвізавы рэжым для іншаземцаў, якія прыбываюць праз Нацыянальны аэрапорт Мінск тэрмінам на пяць дзён, і гэта таксама павінна прыцягнуць у сталіцу вялікую колькасць аматараў спорту. Яны змогуць не толькі пабалець за сваіх спартсменаў, але і азнаёміцца са выдатнымі мясцінамі Мінска і Беларусі ў цэлым, падкрэсліў Аляксандр Шамко.

Станіслаў Пазднякоў адзначыў, што апошні раз прыязджаў у Мінск яшчэ ў 1989 годзе і цяпер не пазнаў горад, настолькі ён змяніўся. Вядомы фехтавальшчык, які з'яўляецца чатырохразовым алімпійскім чэмпіёнам і дзесяціразовым чэмпіёнам свету сказаў, што ў яго шмат сяброў сярод беларускіх калег па спорце і ён будзе вельмі рады сустрэцца з імі. Кіраўнік ЕКФ падкрэсліў, што ўжо цяпер беларускі бок гатоў прыняць спаборніцтвы маладзёжнага першынства кантынента, засталося толькі "дашліфаваць" некаторыя нюансы. "З такімі партнёрамі працаваць адно задавальненне, і ў будучым Беларусь можа разлічваць на правядзенне фехтавальных турніраў не толькі еўрапейскага, але сусветнага ўзроўню", - лічыць Станіслаў Пазднякоў. Член выканкама Міжнароднай федэрацыі фехтавання Макс Гойтэр таксама ўпэўнены, што маючы адбыцца чэмпіянат Еўропы пройдзе паспяхова. Ён падзяліўся ўспамінамі аб тым, што быў у Мінску ў далёкім 1970 годзе, калі Палац спорту прымаў юніёрскі чэмпіянат свету. Нават тады беларусы вельмі добра правялі турнір, таму цяпер не даводзіцца сумнявацца ў поспеху маючых адбыцца спаборніцтваў.

Генеральны сакратар беларускага НАК Анатоль Котаў адзначыў, што фехтаванне ўвойдзе ў праграму другіх Еўрапейскіх гульняў, гаспадаром якіх у 2019 годзе таксама будзе Мінск. Правядзенне гэтых маштабных спаборніцтваў стане знакавай падзеяй і дасць новы імпульс развіццю спартыўнай інфраструктуры Беларусі. Анатоль Котаў азнаёміў гасцей са штаб-кватэрай Нацыянальнага алімпійскага камітэта і адзначыў, што тут можна праводзіць сустрэчы спартыўных функцыянераў, прэс-канферэнцыі і іншыя мерапрыемствы. Калі будзе неабходнасць, НАК можа прадаставіць свае плошчы і ў час маладзёжнага чэмпіянату Еўропы па фехтаванні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі