У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Крс 2013

Серык Ахметаў: Гандлёвы абарот паміж Беларуссю і Казахстанам магчыма падвоіць у бліжэйшы год

Серык Ахметаў: Гандлёвы абарот паміж Беларуссю і Казахстанам магчыма падвоіць у бліжэйшы год

25 красавіка, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Гандлёвы абарот паміж Беларуссю і Казахстанам магчыма падвоіць у бліжэйшы год. Такое меркаванне сёння выказаў прэм'ер-міністр Казахстана Серык Ахметаў на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ёсць вялікі патэнцыял двухбаковых адносін, у нас ёсць магчымасць падвоіць існуючы гандлёвы абарот", - лічыць Серык Ахметаў. Ён адзначыў, што цяперашні паказчык $1 млрд. - не мяжа па прычыне цеснага супрацоўніцтва ў многіх галінах прамысловасці.

"Такую задачу мы паставілі і ў сваіх пагадненнях вызначылі асноўныя прыярытэты", - праінфармаваў казахстанскі прэм'ер-міністр. Ён растлумачыў, што існуючыя сёння паказчыкі цесна звязаны з аб'ектыўнымі прычынамі, у тым ліку з крызіснымі з'явамі ў свеце. "Беларусь і Казахстан - краіны з адкрытай рыначнай эканомікай, і, вядома, адчуваюць уплыў сусветных тэндэнцый. На гэтыя факты ўплывае таксама ўваходжанне дэ-факта ў Мытны саюз і ўдзел у АЭП", - дадаў ён.

Серык Ахметаў падкрэсліў, што ў час яго цяперашняга візіту бакі больш выразна вызначылі напрамкі, якія дадуць магчымасць нарасціць узаемны тавараабарот. "Лічу, што для гэтага ёсць усе падставы: умовы, якія мы ствараем для дзейнасці сумесных прадпрыемстваў, будуць гэтаму садзейнічаць", - упэўнены ён.

Кіраўнік казахстанскага ўрада таксама прызнаў, што дыялог, які сёння адбыўся, быў плённы і адкрыты, падкрэсліў важнасць узаемнага жадання ў рэалізацыі пастаўленых задач.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску