Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Жнв 2018

Сектар паслуг павінен стаць драйверам росту ВУП - Турчын

Сектар паслуг павінен стаць драйверам росту ВУП - Турчын

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сектар паслуг павінен стаць драйверам росту ВУП, аб гэтым заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Прэзідэнтам пастаўлена сур'ёзная задача - забяспечыць у 2025 годзе ВУП Беларусі ў аб'ёме $100 млрд. Драйверамі росту, паводле слоў Аляксандра Турчына, павінен стаць сектар паслуг, і ў першую чаргу IT-сфера і транспартна-лагістычная галіна.

Што датычыцца IT, Аляксандр Турчын падкрэсліў значнасць для развіцця гэтай галіны падпісанага Прэзідэнтам дэкрэта нумар 8. Так, Парк высокіх тэхналогій паказаў у першым паўгоддзі 2018-га сур'ёзны рост экспарту паслуг. Але эфект не толькі ў павелічэнні экспарту паслуг, але і ў значным росце колькасці рэзідэнтаў ПВТ.

Першы віцэ-прэм'ер таксама адзначыў, што дзякуючы рашэнню Прэзідэнта ў бягучым годзе перавозчыкі вызвалены ад выплаты ўтылізацыйнага збору пры ўвозе грузавых аўтамабіляў Еўра-6.

Аляксандр Турчын паведаміў, што ў бліжэйшы час плануецца абмеркаваць з бізнес-супольнасцю пытанні, якія неабходна адрэгуляваць у заканадаўстве, каб максімальна зняць бар'еры для павелічэння аб'ёмаў адпаведных паслуг.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс