У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Крс 2016

Себасцьян Коэ гатовы дапамагчы Беларусі ў правядзенні міжнародных лёгкаатлетычных спаборніцтваў

Себасцьян Коэ гатовы дапамагчы Беларусі ў правядзенні міжнародных лёгкаатлетычных спаборніцтваў

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый Себасцьян Коэ заявіў сёння журналістам, што гатовы дапамагчы Беларусі ў правядзенні міжнародных лёгкаатлетычных спаборніцтваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Некаторы час таму я абмяркоўваў з Прэзідэнтам Беларусі магчымасць правядзення лёгкаатлетычных мерапрыемстваў у Беларусі. Як прэзідэнт міжнароднай асацыяцыі я буду працаваць з маімі калегамі з Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі, каб дапамагчы Беларусі правесці такія мерапрыемствы", - сказаў Себасцьян Коэ.

Што датычыцца чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканнях, на правядзенне якога ў 2019 годзе прэтэндуе Беларусь, то канчатковае рашэнне будзе прымаць Еўрапейская лёгкаатлетычная асацыяцыя. Пры гэтым эксперты будуць улічваць шэраг паказчыкаў: інфраструктуру, наяўнасць неабходных спецыялістаў, напаўняльнасць стадыёнаў, работу нацыянальнай федэрацыі па лёгкай атлетыцы і іншыя. Себасцьян Коэ адзначыў, што ўсё гэта ёсць у Беларусі і цудоўна функцыянуе.

"Мы вітаем, што Беларусь імкнецца праводзіць такія мерапрыемствы. Не толькі еўрапейскага ўзроўню, але і сусветнага", - заўважыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс