У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Стд 2019

Сідарэнка: паглыбленне прагматычнага супрацоўніцтва з ЕС - адзін са знешнепалітычных прыярытэтаў Беларусі

Сідарэнка: паглыбленне прагматычнага супрацоўніцтва з ЕС - адзін са знешнепалітычных прыярытэтаў Беларусі

28 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Адным са знешнепалітычных прыярытэтаў Беларусі на сучасным этапе з'яўляецца пашырэнне адносін і паглыбленне прагматычнага супрацоўніцтва з краінамі Еўрапейскага саюза. Гэта адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Федэратыўнай Рэспубліцы Германія Дзяніс Сідарэнка ў сваім артыкуле "Беларусь: на скрыжаванні паміж Усходам і Захадам" у нямецкім часопісе Business & Diplomacy, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дзяніс Сідарэнка звярнуў увагу, што цяпер Беларусь і Еўрасаюз сутыкаюцца з агульнымі выклікамі, такімі як трансгранічная арганізаваная злачыннасць, нелегальная міграцыя або гандаль людзьмі, якія патрабуюць сумесных адказаў.

Пасол таксама падкрэсліў, што ЕС з'яўляецца важным рынкам збыту для беларускай прадукцыі і пастаўшчыком высокатэхналагічнага абсталявання для мадэрнізацыі беларускай прамысловасці. Беларусь актыўна ўдзельнічае ў рэгіянальнай ініцыятыве ЕС "Усходняе партнёрства".

Бакамі абмяркоўваецца магчымасць падпісання ўзгодненых прыярытэтаў партнёрства, спрашчэння візавых працэдур, а ў перспектыве - распрацоўкі новага базавага пагаднення паміж Беларуссю і Еўрасаюзам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс