У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Стд 2020

Савіных: уступленне ў сілу візавага пагаднення з ЕС у чэрвені - дасягальная мэта

Савіных: уступленне ў сілу візавага пагаднення з ЕС у чэрвені - дасягальная мэта

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уступленне ў сілу візавага пагаднення з ЕС у чэрвені 2020 года з'яўляецца рэальнай і дасягальнай мэтай. Такое меркаванне выказаў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Андрэй Савіных у праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ.

Беларускія парламентарыі плануюць ратыфікаваць пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС на вясенняй сесіі. "За дэпутатамі справа не стане. Мы прадэкларавалі ўжо сваю гатоўнасць ратыфікаваць гэта пагадненне ў прыярытэтным парадку на вясенняй сесіі, якая пачнецца 2 красавіка. Думаю, што ў першы-другі дзень гэта будзе зроблена", - сказаў Андрэй Савіных.

Пасля таго як дакументы будуць ратыфікаваны Нацыянальным сходам, яны павінны быць адобраны Еўрапейскім парламентам. Канчаткова ўступіць у сілу дамоўленасці могуць у першы дзень другога месяца пасля даты паведамлення бакамі адзін аднаму аб завяршэнні працэдур ратыфікацыі. Плануецца, што візавае пагадненне ўступіць у сілу ў чэрвені 2020 года. "Да гэтага мы будзем імкнуцца. Гэта цалкам разумная і дасягальная мэта", - лічыць дэпутат.

Беларусь і Еўрапейскі саюз падпісалі пагадненне аб спрашчэнні выдачы віз 8 студзеня ў Бруселі. Пагадненне прадугледжвае ўзаемнае аблягчэнне візавых працэдур для шырокай катэгорыі грамадзян і зніжэнне збору. Пры гэтым будзе забяспечана права грамадзян звяртацца за атрыманнем віз як у пасольствы еўрапейскіх краін, так і ў візавыя цэнтры.

Кошт "шэнгена" для беларусаў знізіцца да 35 еўра, а рашэнне аб выдачы візы будзе прымацца ў тэрмін да 10 дзён (у выпадку дадатковай праверкі тэрмін можа павялічыцца да 30 дзён). Многія катэгорыі грамадзян у залежнасці ад мэты паездкі змогуць звяртацца па візу без выплаты збору і атрымліваць шматразовыя візы з больш працяглым тэрмінам дзеяння ў спрошчаным парадку. Беларуская віза для грамадзян ЕС таксама патаннее да 35 еўра. Акрамя таго, будзе павялічаны пералік падстаў для выдачы бясплатных віз у некамерцыйных мэтах. Тэрмін знаходжання замежных грамадзян у Беларусі павялічыцца ў два разы: з 90 дзён на працягу года (цяпер) да 180.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс