У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Ліс 2016

Савет Еўропы адзначае прыхільнасць Беларусі да эфектыўнай работы ў рэалізацыі сумесных праектаў

Савет Еўропы адзначае прыхільнасць Беларусі да эфектыўнай работы ў рэалізацыі сумесных праектаў

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Еўропы адзначае прыхільнасць беларускіх партнёраў да эфектыўнай работы ў рэалізацыі сумесных праектаў. Аб гэтым сёння ў Мінску заявіла дырэктар офіса Генеральнага дырэктарата па праграмах Савета Еўропы Верэна Тэйлар, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рамачная праграма супрацоўніцтва - гэта выказванне сумеснага жадання Савета Еўропы і ЕС працаваць разам у рэгіёне краін Усходняга партнёрства, каб садзейнічаць развіццю каштоўнасцей у частцы правоў чалавека і дэмакратычнага кіравання. Гэта трохгадовая праграма на 2015-2017 гады. Лічым, што на 2018-2020 гады будзе адобрана другая стадыя гэтай праграмы, якую мы будзем абмяркоўваць у далейшым. Усё, што мы робім разам у той ці іншай краіне, абмяркоўваецца на трохбаковым узроўні з органамі ўлады той дзяржавы, аб якой ідзе размова", - сказала яна.

Паводле слоў Верэны Тэйлар, праграма накіравана на ўдасканаленне стандартаў нацыянальнага заканадаўства, аказанне падтрымкі мясцовым праграмам рэфармавання. Яна падкрэсліла, што хоць Беларусь і не з'яўляецца членам Савета Еўропы, краіна падпісала шэраг важнейшых канвенцый у розных галінах.

"Хацела б скарыстацца гэтай магчымасцю, каб выказаць вам удзячнасць, паважаныя нацыянальныя партнёры, за вашу прыхільнасць да эфектыўнай работы з намі. Упэўнена, што мы зможам рухацца наперад і дасягаць рэальных вынікаў у супрацоўніцтве з вамі, - дадала прадстаўнік Савета Еўропы. - Мы працавалі з Беларуссю шмат гадоў па шэрагу напрамкаў. Мы адчувалі, што наша супрацоўніцтва набірае абароты. І мы бачылі некалькі ўказанняў на тое, што наша супрацоўніцтва набывае больш змястоўны характар, дакладную вызначанасць. Удзел Беларусі ў многіх рэгіянальных аспектах рамачнай праграмы ўзаемадзеяння з'яўляецца адным з такіх прыкладаў".

Савет Еўропы адзначае прыхільнасць Беларусі да эфектыўнай работы ў рэалізацыі сумесных праектаўУ сваю чаргу кіраўнік аддзела праектаў і праграм прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Фрэдэрык Куне выказаў упэўненасць, што ў будучым бакі пашыраць спектр узаемадзеяння. "Відавочна, што ёсць шмат пытанняў, па якіх мы маглі б разам працаваць. На мінулым тыдні нам было прыемна бачыць, што ў Беларусі быў прыняты Нацыянальны план дзеянняў па правах чалавека. Лічым, што існуе шмат галін патэнцыяльнага ўзаемадзеяння. Мы ўжо цяпер абмяркоўваем магчымасць прадаўжэння рамачнай праграмы. Добра было б задумаць, як можна паглыбіць наша ўзаемадзеянне па ключавых пытаннях", - заявіў ён.

"Вы ведаеце, што адносіны паміж ЕС і Беларуссю цяпер набываюць больш пазітыўны вектар. І мы больш актыўна вядзём дыялог па палітычных пытаннях, аднавілі дыялог па гандлі, мытных пытаннях, у галіне аховы навакольнага асяроддзя", - дадаў Фрэдэрык Куне.

Савет Еўропы адзначае прыхільнасць Беларусі да эфектыўнай работы ў рэалізацыі сумесных праектаўНацыянальны каардынатар рамачнай праграмы супрацоўніцтва, прадстаўнік МЗС Беларусі Андрэй Ярошкін адзначыў, што за мінулы час удалося забяспечыць актыўнае субстантыўнае ўзаемадзеянне, якое адпавядае інтарэсам усіх бакоў, а таксама ўключэнне Беларусі ў рэалізацыю розных праграм. Паводле яго слоў, гэта тэматыка важна для вырашэння пытанняў далейшага развіцця краіны і ўдасканалення нацыянальнага заканадаўства і практык у адпаведных галінах. Прадстаўнік МЗС лічыць, што ўдзел беларускіх экспертаў у рэалізацыі праектаў рамачнай праграмы ўзаемадзеяння ў шэрагу выпадкаў можа стаць своеасаблівым трамплінам і рыхтуе неабходную базу для далейшага пашырэння ўдзелу Беларусі ў канвенцыях Савета Еўропы.

Мерапрыемства, якое прайшло ў "Прэзідэнт-атэлі" ў Мінску, было прысвечана сярэднетэрміновым вынікам рэалізацыі праектаў для краін Усходняга партнёрства. Два краінавыя праекты, якія ажыццяўляюцца ў Беларусі па лініі рамачнай праграмы супрацоўніцтва на 2015-2017 гады, фінансуюцца Еўрасаюзам і Саветам Еўропы. За рэалізацыю праектаў адказвае Савет Еўропы. Іх агульны бюджэт складае 215 тыс. еўра. Праекты накіраваны на садзейнічанне далучэнню Беларусі да еўрапейскай хартыі рэгіянальных моў або моў меншасцей, а таксама на развіццё належнага кіравання і барацьбу з карупцыяй. Акрамя гэтых двух краінавых праектаў Беларусь таксама ўдзельнічае ў 13 рэгіянальных ініцыятывах, якія ахопліваюць усе краіны Усходняга партнёрства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску