Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Кст 2018

Сарокіна: Сусветная шахматная алімпіяда ўзніме цікавасць да гэтага віду спорту ў Беларусі

Сарокіна: Сусветная шахматная алімпіяда ўзніме цікавасць да гэтага віду спорту ў Беларусі

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветная шахматная алімпіяда - 2022, якая пройдзе ў Мінску, узніме цікавасць да гэтага віду спорту ў Беларусі. Такое меркаванне выказала сёння журналістам у прэс-цэнтры БЕЛТА старшыня Беларускай федэрацыі шахмат, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі шахмат (ФІДЕ) Настасся Сарокіна, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Ідэя правядзення Сусветнай алімпіяды з'явілася два гады таму і была падтрымана НАК і Мінспорту. "Пасля некалькіх інспекцый прынята рашэнне правесці алімпіяду на канькабежным стадыёне ў "Мінск-Арэне". Мы не сумняваемся, што Сусветная шахматная алімпіяда - 2022 узніме цікавасць да гульні ў Беларусі. У нас паспяхова працуюць і дзяржаўныя, і прыватныя школы, таму разлічваем, што праз чатыры гады нехта з моладзі ўвойдзе ў асноўны склад беларускай зборнай", - расказала Настасся Сарокіна.

Паводле яе слоў, атрымаць алімпіяду было няпроста. "Калі першы раз агучыла на пасяджэнні ФІДЕ гэту ідэю, мне задалі пытанне: "А ці ёсць у вас аэрапорт?" Можаце ўявіць, наколькі вялікую работу мы правялі, каб наша заяўка апынулася ў прыярытэце", - адзначыла старшыня Беларускай федэрацыі шахмат.

Мінск таксама прыме чэмпіянат свету сярод жанчын па шахматах, - які пройдзе па накаўт-сістэме ў 2020 годзе і мужчынскі Кубак свету - 2021.

Беларусь атрымала права правядзення Сусветнай шахматнай алімпіяды ў 2022 годзе на Генеральнай асамблеі Міжнароднай шахматнай федэрацыі (ФІДЕ) у Батумі. У турніры чакаецца ўдзел больш як 1 тыс. чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі