У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Кст 2018

Саркісян: вобраз Беларусі ў свеце - гэта вобраз стабільнасці і прадказальнасці

Саркісян: вобраз Беларусі ў свеце - гэта вобраз стабільнасці і прадказальнасці

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вобраз Беларусі ў свеце - гэта вобраз стабільнасці і прадказальнасці, заявіў сёння Прэзідэнт Арменіі Армен Саркісян на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Закранаючы правядзенне ў Мінску сустрэчы асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, Армен Саркісян адзначыў, што беларуская сталіца была выбрана для гэтага мерапрыемства невыпадкова. "Ваша краіна з'яўляецца цяпер унікальнай. Вобраз Беларусі сёння - гэта вобраз стабільнасці і прадказальнасці. У новым свеце, у якім мы жывём, гэтыя якасці вельмі рэдка можна ўбачыць. Не толькі рэгіёны, але і свет стаў непрадказальным, нестабільным", - канстатаваў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, сёння ў свеце цэняцца дзяржавы, якія ўвабралі ў сябе гэтыя дзве якасці - стабільнасць і прадказальнасць. "Гэта высока цэніцца мной, многімі сябрамі Беларусі і сусветнай грамадскасцю", - упэўнены Армен Саркісян.

Ён таксама падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за падтрымку і дружалюбнае стаўленне да Арменіі ў час красавіцкіх падзей, калі ў краіне адбылася змена ўлады. "Я як Прэзідэнт і як чалавек ніколі не забуду тую ўвагу, якую атрымаў ад вас. Вашы званкі не былі проста дыпламатычнымі або палітычнымі, гэта былі званкі ад сябра, якому не проста цікава, а балюча і радасна - усё разам. Гэта была вялікая падтрымка для мяне ў тыя дні, калі мы перажывалі вялікія змяненні ў краіне", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што калі глядзець на тыя вясеннія падзеі павярхоўна, то ўлада ў Арменіі змянілася спакойна: без эксцэсаў і людскіх ахвяр. "Але ўсё роўна было нялёгка. Таму я вельмі высока цаню вашу падтрымку і хачу, каб вы ведалі аб гэтым", - дадаў Армен Саркісян.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі