Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Ліс 2018

Саркісян: Мінск становіцца брэндам, звязаным са стабільнасцю і мірам

Саркісян: Мінск становіцца брэндам, звязаным са стабільнасцю і мірам

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск становіцца брэндам, звязаным са стабільнасцю і мірам, заявіў журналістам Прэзідэнт Арменіі Армен Саркісян, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Слова "Мінск" становіцца міжнародным брэндам, які звязаны са стабільнасцю і мірам", - сказаў Армен Саркісян.

Прэзідэнт Арменіі нагадаў, што група АБСЕ па Нагорным Карабаху мае якраз назву Мінскай. Ён выказаў надзею, што настане той дзень, калі будзе канчаткова ўрэгуляваны гэты канфлікт, а неабходныя дакументы падпісаны ў беларускай сталіцы.

Армен Саркісян адзначыў зусім не выпадковым той факт, што сустрэча Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі праходзіла менавіта ў Мінску. "Яна была абсалютна ўдалай, закранула многія праблемы і задачы, якія стаяць перад Еўропай, Азіяй", - сказаў ён.

Сустрэча Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы праходзіць у Мінску з 30 кастрычніка па 1 лістапада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі