У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Кст 2015

Самарасінха: Беларусь з'яўляецца чэмпіёнам па супрацоўніцтве і ініцыятывах у ААН

Самарасінха: Беларусь з'яўляецца чэмпіёнам па супрацоўніцтве і ініцыятывах у ААН

23 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь з'яўляецца чэмпіёнам па супрацоўніцтве і ініцыятывах у ААН. Аб гэтым заявіў рэзідэнт - каардынатар ААН / прадстаўнік ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха сёння на ўрачыстым адкрыцці выстаўкі, прысвечанай 70-годдзю ўтварэння ААН і ўдзелу Беларусі ў рабоце арганізацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта і ваша свята, паколькі Беларусь была ў ліку краін - заснавальніц гэтай арганізацыі. Фотавыстаўка гаворыць сама за сябе, расказваючы аб гісторыі развіцця і дзейнасці ААН", - падкрэсліў Санака Самарасінха. Паводле яго слоў, экспазіцыя адлюстроўвае, наколькі шмат Беларусь зрабіла для міжнароднай супольнасці ў ААН, а таксама іншыя члены ААН зрабілі для Беларусі. Важным момантам з'яўляецца і адкрыццё выстаўкі работ фіналістаў рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка "ААН вачамі дзяцей". "Мы бачым мастацтва, якое ствараюць дзеці. І вельмі важна ўлічыць іх бачанне свету, паколькі дзеці малююць свет, у якім хочуць жыць. А Мэты ўстойлівага развіцця, што выпрацоўваюцца краінамі ААН, прадугледжваюць мірную і стабільную будучыню", - сказаў Санака Самарасінха.

Выстаўка работ фіналістаў рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка "ААН вачамі дзяцей""Беларусь зрабіла многае ў супрацоўніцтве ў ААН. Яна актыўны прадстаўнік шматбаковай дыпламатыі, а таксама розных ініцыятыў, у тым ліку па барацьбе з гандлем людзьмі, у мінімізацыі чарнобыльскай катастрофы. Беларусь - актыўны ўдзельнік фарміравання будучыні, паколькі беларускія ініцыятывы знойдуць адлюстраванне ў Мэтах устойлівага развіцця", - адзначыў Санака Самарасінха.

Ён таксама лічыць важным мерапрыемства з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, якое адбылося сёння ў Лошыцкім парку. У Беларусі пасаджана Дрэва міру і ўстойлівага развіцця. Гэта як адлюстраванне праведзенага раней у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку мерапрыемства - пасадкі Дрэва міру і адзінства.

Самарасінха: Беларусь з'яўляецца чэмпіёнам па супрацоўніцтве і ініцыятывах у ААНПрадстаўнік ААН упэўнены, што мір і бяспека немагчымы без устойлівага развіцця і дыялогу. І вельмі важна, каб у гэтым дыялогу прымалі ўдзел усе людзі, у тым ліку інваліды, ВІЧ-інфіцыраваныя, ахвяры гандлю людзьмі. "Вельмі важна, каб людзі наладжвалі дыялог, які павінен умацоўваць мір, стабільнасць і развіццё", - сказаў на заканчэнне Санака Самарасінха.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс