У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Крс 2018

Саюзны праект з Расіяй не страціў свайго значэння - Лукашэнка

Саюзны праект з Расіяй не страціў свайго значэння - Лукашэнка

24 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Саюзны праект з Расіяй не страціў свайго значэння. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Саюзны праект з Расіяй не страціў свайго значэння. Па прычыне выключна складанай міжнароднай абстаноўкі (бадай, самай складанай за апошнія дзесяцігоддзі) каштоўнасць нашага партнёрства шматразова ўзрастае. Разам з тым інтэграцыйны патэнцыял узаемадзеяння выкарыстоўваецца не ў поўнай меры і не заўсёды эфектыўна. Пытанні допуску нашых тавараў на расійскі рынак ужо нагналі аскому! Два дзясяткі гадоў гаворым аб фарміраванні агульнага рынку, а праблемы то ў адной, то ў іншай сферы - прадукты харчавання або энергарэсурсы - узнікаюць, як па графіку. Цяпер дабавіліся яшчэ міграцыйныя і пагранічныя пытанні", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пайшоў чацвёрты год з моманту стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза. Было шмат планаў і перспектыўных праектаў, але некаторыя да гэтага часу далёкія ад рэалізацыі. "Па розных прычынах, і не толькі ўнутраных. І калі на так званыя знешнія фактары ўплыву не акажаш, то тое, што адбываецца ўнутры саюза, цалкам залежыць ад краін-удзельніц, ад нас саміх", - падкрэсліў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс