Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Dec 2013

Саюзная дзяржава застаецца лакаматывам усіх інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы

Саюзная дзяржава застаецца лакаматывам усіх інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы

25 снежня, Масква /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі была і застаецца лакаматывам усіх інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па выніках пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўсё больш адчувальным фактарам эканамічнага развіцця становіцца функцыянаванне Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы. "Вядома, у Саюзнай дзяржаве намі напрацавана больш аб'ёмная дагаворна-прававая база, якая паслужыла прыкладам і паскорыла прыняцце дакументаў у рамках МС і АЭП. Таму губляць гэты праект ні ў якім выпадку нельга", - сказаў беларускі лідар. Ён з задавальненнем адзначыў падтрымку гэтага праекта расійскім бокам.

"Мы зробім усё, каб яго захаваць, каб ён паказваў прыклад цеснага супрацоўніцтва, якое можа быць не толькі на постсавецкай прасторы, але і на тэрыторыі ад Лісабона да Уладзівастока", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі