VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Лют 2016

Сайдзік: Усе бакі канфлікту ва Украіне лічаць перагаворы ў Мінску адзіным выхадам

Сайдзік: Усе бакі канфлікту ва Украіне лічаць перагаворы ў Мінску адзіным выхадам

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе бакі канфлікту ва Украіне лічаць перагаворы ў Мінску адзіным выхадам. Аб гэтым заявіў сёння спецыяльны прадстаўнік дзеючага старшыні АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па Украіне Марцін Сайдзік у час міжнароднай канферэнцыі "Мінскія пагадненні праз год: дасягненні, выклікі, урокі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мінскі працэс працуе, і ўсе бакі прымаюць яго як адзіны спосаб для вырашэння канфлікту", - сказаў Марцін Сайдзік.

Паводле слоў прадстаўніка АБСЕ, мінскай пляцоўцы няма дастойнай альтэрнатывы. Але, нягледзячы на тое што бакі год таму ўзялі на сябе шэраг абавязацельстваў, урэгуляваць канфлікт ва Украіне яшчэ не ўдаецца.

Разам з тым Марцін Сайдзік адзначыў, што ў рэгіёне палепшылася бяспека, спыніліся поўнамаштабныя ўзброеныя дзеянні. Прынятыя меры выратавалі жыцці многіх людзей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход