У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Чэр 2015

Сабодзін: Беларускі рынак Форэкс стане больш прывабным для замежных кампаній і кліентаў

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі рынак Форэкс стане больш прывабным для замежных кампаній і кліентаў. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў дырэктар офіса афіцыйнага партнёра кампаніі "Альпары" ў Мінску Аляксандр Сабодзін у сувязі з прыняццем указа нумар 231 "Аб ажыццяўленні дзейнасці на пазабіржавым рынку Форэкс".

Аляксандр Сабодзін адзначыў, што дзякуючы ўказу рынак Форэкс у Беларусі пачне развівацца ў больш цывілізаваным рэчышчы. Эксперт выказаў упэўненасць, што гэта прыцягне ў Беларусь вялікія замежныя кампаніі, многія з якіх не працуюць на нерэгулюемых рынках.

Дырэктар офіса афіцыйнага партнёра кампаніі "Альпары" ў Мінску не выключыў, што паслугамі беларускіх форэкс-кампаній пачнуць карыстацца кліенты з Расіі і Украіны. Іх прыцягнуць гарантыі абароны іх правоў і інтарэсаў, якія прадугледжаны ўказам.

Раней, калі рынак Форэкс не рэгуляваўся, беларусы маглі падпісваць дагаворы з кампаніямі-нерэзідэнтамі, у тым ліку з далёкага замежжа. Адпаведна, калі ўзнікалі праблемы, разбірацца з імі было няпроста. Цяпер дагаворы будуць заключацца з беларускімі кампаніямі, уключанымі ў рэестр Нацыянальнага банка.

Указам устаноўлены таксама мінімальны памер статутнага фонду для форэкс-кампаній - не менш як Br2 млрд. "Па сусветных мерках патрабаванне даволі ліберальнае, - лічыць Аляксандр Сабодзін. - Але ў той жа час гэта добры фільтр, што адсее кампаніі з маленькім капіталам, якія не маюць дастатковай фінансавай устойлівасці".

У мэтах забеспячэння фінансавай бяспекі аперацый на рынку Форэкс указам уводзяцца спецыяльныя фінансавыя нарматывы. Акрамя таго, прадугледжаны гарантыйны механізм, устаноўлены кваліфікацыйныя патрабаванні і патрабаванні да дзелавой рэпутацыі кіраўнікоў форэкс-кампаній. Гэтыя і іншыя нормы дапамогуць не дапусціць на рынак дробныя кампаніі-аднадзёнкі і махляроў, а значыць абараніць інтарэсы кліентаў, падкрэсліў эксперт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс