У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Кст 2017

Сабянін: Кожны дзясяты кілаграм прадуктаў харчавання ў Маскве - беларускі

Сабянін: Кожны дзясяты кілаграм прадуктаў харчавання ў Маскве - беларускі

10 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Кожны дзясяты кілаграм прадуктаў харчавання ў Маскве - беларускі. Аб гэтым заявіў мэр Масквы Сяргей Сабянін сёння на сустрэчы са старшынёй Мінскага гарвыканкама Андрэем Шорцам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Падпісанае тры гады таму пагадненне сур'ёзна актывізавала супрацоўніцтва Мінска і Масквы, - сказаў Сяргей Сабянін. - За некалькі апошніх гадоў амаль у два разы павялічыліся пастаўкі беларускіх прадуктаў харчавання ў Маскву. Кожны дзясяты кілаграм прадуктаў харчавання ў Маскве - з Беларусі".

Мэр Масквы падкрэсліў, што жыхары расійскай сталіцы любяць беларускую прадукцыю, яна якасная і прымальная па цэнах.

Акрамя таго, адзначыў Сяргей Сабянін, мінчане актыўна ўключыліся ў будаўніцтва маскоўскага метрапалітэна, удзельнічаюць як у яго ўзвядзенні, так і ў праектаванні. "Паміж Масквой і Мінскам сапраўды братэрскія адносіны", - сказаў ён.

Дні Мінска ў Маскве-2017: кірмаш беларускіх тавараў на плошчы РэвалюцыіАндрэй Шорац таксама выказаў меркаванне, што супрацоўніцтва Мінска і Масквы актыўна ўмацоўваецца. Паводле яо слоў, адкрытыя сёння Дні Мінска ў Маскве прадставілі на суд жыхароў расійскай сталіцы не толькі эканамічную і кірмашовую праграму, але і вялікую культурную частку.

"Упэўнены, што Дні Мінска ў Маскве дадуць пэўны штуршок развіццю двухбаковых адносін", - сказаў старшыня Мінгарвыканкама.

Па выніках сустрэчы Андрэй Шорац і Сяргей Сабянін падпісалі сумесную заявуПа выніках сустрэчы Андрэй Шорац і Сяргей Сабянін падпісалі сумесную заяву. Акрамя таго, у прысутнасці мэраў дзвюх сталіц падпісаны наменклатура і аб'ёмы магчымых паставак харчовых тавараў з Беларусі ў Маскву ў 2018 годзе, а таксама мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя насельніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс