13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветная арганізацыя аховы здароўя будзе рэкамендаваць сумежным з Беларуссю краінам беларускі пратакол лячэння пацыентаў з пацверджанай каранавіруснай інфекцыяй, паведаміў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік 12 красавіка ў эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.
"Калі мы абмеркавалі пратакол дыягностыкі і лячэння пацыентаў з пацверджанай каранавіруснай інфекцыяй, эксперты СААЗ сказалі, што ён не мае патрэбы ў нейкай карэкцыі. Акрамя таго, яны будуць яго рэкамендаваць многім сумежным краінам для ўкаранення тых падыходаў, якія прымяняюцца ў нас па лячэнні гэтых пацыентаў", - сказаў Уладзімір Каранік.
Місія СААЗ працавала ў Беларусі з 8 па 11 красавіка і прыбыла ў краіну па запрашэнні Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Ацэньваліся сітуацыя, меры, што прымаюцца, падыходы да аказання меддапамогі ў краіне. Спецыялісты наведвалі ўстановы аховы здароўя Мінска, Мінскай і Віцебскай абласцей.
"Аб'ектыўны погляд з боку СААЗ і іх ацэнка, зразумела, для нас былі важнымі. Гэта дапамагае зверыць гадзіннікі. І не дарма эксперты потым падкрэслілі, што гэта працэс узаемнага навучання", - дадаў міністр.