У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Крс 2013

Сі Цзіньпін: Кітай мае намер і ў далейшым умацоўваць адносіны з Беларуссю

Сі Цзіньпін: Кітай мае намер і ў далейшым умацоўваць адносіны з Беларуссю

3 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кітайскае кіраўніцтва мае намер у далейшым умацоўваць і развіваць адносіны з Беларуссю. Гэта адзначыў старшыня КНР Сі Цзіньпін 3 красавіка ў гутарцы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Кітаі Віктарам Бурам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускай дыпмісіі ў Пекіне.

У час гутаркі са старшынёй КНР Віктар Бура павіншаваў Сі Цзіньпіна з выбраннем на гэту высокую пасаду. Дыпламат адзначыў, што Беларусь цэніць узровень двухбаковых адносін з дружалюбным Кітаем і спадзяецца на іх далейшае актыўнае развіццё.

Сі Цзіньпін падзякаваў за віншаванні. Ён заўважыў, што адносіны паміж Кітаем і Беларуссю сёння вельмі добрыя і ў далейшым будуць умацоўвацца. Кіраўнік КНР падкрэсліў, што добра памятае свой візіт у Беларусь у 2010 годзе, які прайшоў паспяхова.

Віктар Бура прыняў удзел у сустрэчы новых лідараў КНР - старшыні Сі Цзіньпіна, прэм'ера Дзяржсавета Лі Кэцяна і намесніка старшыні Лі Юаньчаа - з кіраўнікамі пасольстваў і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый, акрэдытаваных у Пекіне. Сустрэча праходзіла ў Доме народных сходаў. На сустрэчы таксама прысутнічалі член Дзяржасавета КНР, які курыруе міжнародныя адносіны (былы міністр замежных спраў) Ян Цзечы і новы міністр замежных спраў КНР Ван І.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс