Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Май 2015

Сі Цзіньпін: Беларусь мае ўнікальныя перавагі для развіцця Шаўковага шляху

Сі Цзіньпін: Беларусь мае ўнікальныя перавагі для развіцця Шаўковага шляху

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь мае ўнікальныя перавагі для развіцця эканамічнага пояса новага Шаўковага шляху. Аб гэтым заявіў сёння Старшыня КНР Сі Цзіньпін на Беларуска-кітайскім міжрэгіянальным бізнес-форуме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сі Цзіньпін адзначыў, што Беларусь размешчана адначасова і ў цэнтры Еўропы, і на новым Шаўковым шляху. "Беларусь як важны стратэгічны вузел мае ўнікальныя перавагі для развіцця эканамічнага пояса новага Шаўковага шляху", - сказаў Старшыня КНР.

Кітай зацікаўлены ў развіцці ўсебаковага супрацоўніцтва з Беларуссю, у тым ліку на міжрэгіянальным узроўні. У сувязі з гэтым Старшыня КНР агучыў некалькі прапаноў, якія павінны пасадзейнічаць умацаванню сувязей паміж рэгіёнамі. Адна з іх заключаецца ў тым, каб палепшыць бізнес-клімат шляхам спрашчэння працэдуры рэгістрацыі прадпрыемстваў, прадастаўлення падатковых ільгот. Акрамя таго, бакам важна развіваць вытворчую кааперацыю. Сі Цзіньпін адзначыў, што кітайскі бок гатовы падзяліцца з беларускім перадавымі тэхналогіямі ў такіх сферах, як чыгунка, сувязь.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк - добрая пляцоўка для развіцця такога супрацоўніцтва, падкрэсліў Старшыня КНР. "Мы вітаем павелічэнне беларускіх інвестыцый", - дадаў ён.

Старшыня КНР звярнуў увагу, што беларуска-кітайскі тавараабарот расце паскоранымі тэмпамі, нягледзячы на складаныя знешнія ўмовы - спад сусветнай эканомікі, напружаная абстаноўка ў рэгіёне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі