У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Жнв 2016

Рыжанкоў: На Гульнях у Рыа ў беларускіх алімпійцаў будзе высокая матывацыя

Рыжанкоў: На Гульнях у Рыа ў беларускіх алімпійцаў будзе высокая матывацыя

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На летніх Гульнях у Рыа ў беларускіх алімпійцаў будзе высокая матывацыя. Аб гэтым у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА напярэдадні старту Алімпіяды сказаў першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі Максім Рыжанкоў.

"Усе атлеты настроены рашуча і разумеюць, наколькі важны гэтыя старты не толькі для іх, але і для Беларусі. Падрыхтоўка да галоўных стартаў чатырохгоддзя ўжо завершана, трэніровачныя планы выкананы. У бліжэйшы час спартсменам неабходна адкінуць умоўны лад і не наракаць ні на надвор'е, ні на нейкія іншыя ўмовы, а выходзіць і паказваць, што яны напрацавалі за мінулыя чатыры гады", - расказаў першы віцэ-прэзідэнт НАК.

Максім Рыжанкоў адзначыў, што яшчэ да старту Алімпіяда стала адной з самых скандальных. Праблемы не абмінулі і нашу алімпійскую зборную. На думку спартыўнага кіраўніка, несправядліва адхілена ад удзелу ў Гульнях каманда па веславанні на байдарках і каноэ - адна з мацнейшых у гэтым відзе спорту ў свеце. "З адсутнасцю на вяслярным канале ў Рыа падапечных Уладзімера Шантаровіча некалькі медалёў мы недалічымся. Нягледзячы на такое рашэнне Міжнароднай федэрацыі веславання, мяне радуе, з якім настроем падыходзіць да стартаў жаночая частка каманды па веславанні на байдарках. У сацсетках ужо арганізаваны групы падтрымкі, і калі пачытаць каментарыі, дык не застаецца ніякіх сумненняў: беларускія атлеты будуць выступаць на Алімпіядзе "за сябе і таго хлопца", гэта датычыцца не толькі веславання. У беларускіх алімпійцаў у Рыа будзе высокая матывацыя ў гэтым я не сумняваюся", - падкрэсліў Максім Рыжанкоў.

Летнія Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра пройдуць з 5 па 21 жніўня, у час якіх будзе разыграна 306 камплектаў узнагарод.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску