У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Лют 2017

Рыжанкоў: Галоўная ідэя дэкрэта нумар 3 - стымуляваць людзей выплачваць падаткі

Рыжанкоў: Галоўная ідэя дэкрэта нумар 3 - стымуляваць людзей выплачваць падаткі

17 лютага, Рагачоў /Кар. БЕЛТА/. Галоўная ідэя дэкрэта нумар 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" - стымуляваць людзей выплачваць падаткі. Аб гэтым сёння заявіў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў у час выязнога прыёму ў Рагачове па пытаннях рэалізацыі норм дэкрэта нумар 3, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Максім Рыжанкоў адзначыў, што агульная сума збору па фінансаванні дзяржрасходаў у маштабах бюджэту будзе невялікай. "Галоўная ідэя дэкрэта нумар 3 - стымуляваць людзей выплачваць падаткі, паказваць свае даходы", - падкрэсліў ён.

Рыжанкоў: Галоўная ідэя дэкрэта нумар 3 - стымуляваць людзей выплачваць падаткіПершы намеснік кіраўніка Адміністрацыі нагадаў, што ў многіх заходніх краінах прадугледжана сур'ёзная адказнасць за ўхіленне ад выплаты падаткаў. У Беларусі ж, выкарыстоўваючы механізмы дэкрэта нумар 3, імкнуцца кампенсаваць расходы дзяржавы на сацыяльныя паслугі, што аказваліся грамадзянам, якія не выплацілі або выплацілі не ў поўным аб'ёме падаткі.

Закранаючы мэту выязных прыёмаў грамадзян, Максім Рыжанкоў адзначыў, што Адміністрацыя Прэзідэнта імкнецца такім чынам не толькі растлумачыць пытанні рэалізацыі норм дэкрэта, але і ў цэлым вывучыць пытанні, якія хвалююць людзей у рэгіёнах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс