У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Снж 2013

Рыгор Рапота: Паміж Беларуссю і Расіяй у сферы IT-тэхналогій наладжана даволі добрае супрацоўніцтва

Рыгор Рапота: Паміж Беларуссю і Расіяй у сферы IT-тэхналогій наладжана даволі добрае супрацоўніцтва

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паміж Беларуссю і Расіяй у сферы IT-тэхналогій наладжана даволі добрае супрацоўніцтва. Такую думку выказаў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота сёння ў час наведвання Парку высокіх тэхналогій (ПВТ), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Рыгор Рапота адзначыў, што паміж Беларуссю і Расіяй у сферы IT-тэхналогій наладжана даволі добрае супрацоўніцтва, якое і ў далейшым будзе развівацца значнымі тэмпамі. "Працэс супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі ідзе, і тут галоўнае стварыць правільны заканадаўчы базіс у кожнай краіне, а далей што рабіць, спецыялісты ведаюць самі", - сказаў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы.

Паводле слоў Рыгора Рапоты, Парк высокіх тэхналогій - адна з жамчужын Беларусі, якая можа змяніць аблічча краіны. "Я заўсёды ведаў, што ў Беларусі вельмі моцныя спецыялісты ў сферы высокіх тэхналогій. Паколькі калі тэхнапарк ахоплівае амаль 16 тыс. супрацоўнікаў, якія працуюць у сферы праграмнага забеспячэння, - гэта сур'ёзная заяўка на месца ў свеце. Дарэчы, згодна з апытаннямі спецыяльных рэйтынгавых агенцтваў, усё часцей Беларусь упамінаецца як адзін з цэнтраў высокатэхналагічнай прадукцыі ў сферы праграмавання", - сказаў ён.

Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы таксама адзначыў, што ў Расіі ствараюцца філіялы беларускіх цэнтраў высокіх тэхналогій. У сваю чаргу дырэктар адміністрацыі Парку высокіх тэхналогій Валерый Цапкала сказаў, што рэзідэнтамі ПВТ з'яўляюцца і некаторыя расійскія кампаніі, такія як ТАА "Ашчадны банк-Тэхналогіі", "Яндэкс", "Лабараторыя Касперскага". "Цяпер у ПВТ пераважна еўрапейскія інвестыцыі, але можна адзначыць і павелічэнне долі інвестыцый ад расійскіх кампаній", - адзначыў ён.

Экспарт паслуг рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій па распрацоўцы праграмнага забеспячэння за студзень-верасень гэтага года склаў $307,9 млн. Заказчыкамі ПВТ з'яўляюцца кампаніі з 56 краін. У структуры экспарту 45 працэнтаў прыпадае на краіны Заходняй Еўропы, 40 працэнтаў - на ЗША, 12 працэнтаў - на краіны СНД. Асноўнымі краінамі-імпарцёрамі паслуг ПВТ з'яўляюцца ЗША, Расія, Германія, Вялікабрытанія і Чэхія.

У ПВТ ажыццяўляюць дзейнасць 134 рэзідэнты: 60 кампаній створана беларускімі інвестарамі, 74 кампаніі - з удзелам замежных інвестараў (43 камерцыйныя са 100-працэнтным замежным статутным капіталам, 31 сумесная камерцыйная арганізацыя).

Па стану на 1 лістапада 2013 года агульная колькасць працуючых у Парку высокіх тэхналогій склала больш за 16 тыс. чалавек. За студзень-верасень гэтага года створана 1 386 працоўных месц.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі