Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Май 2016

Рыгоні: Cупрацоўніцтва ПАСЕ і Беларусі ў выбарчым працэсе асабліва важна

Рыгоні: Cупрацоўніцтва ПАСЕ і Беларусі ў выбарчым працэсе асабліва важна

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўніцтва Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) і Беларусі ў выбарчым працэсе асабліва важна, заявіў сёння дакладчык па Беларусі камісіі ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі Андрэа Рыгоні на круглым стале ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"І наогул я лічу, што беларусы павінны запрашацца на ўсе мерапрыемствы ПАСЕ ў гэтай сферы", - сказаў Андрэа Рыгоні. Прадстаўнік ПАСЕ адзначыў, што, напрыклад, хацеў бы запрасіць беларускіх прадстаўнікоў на канферэнцыю, якая звязана з тэмай работы СМІ на выбарах. Яна пройдзе 5 чэрвеня ў Берліне.

"Для мяне гонар прадстаўляць тут ПАСЕ ў якасці дакладчыка. Мы пачалі думаць аб гэтым круглым стале ўжо адразу пасля выбараў 2015 года", - сказаў Андрэа Рыгоні. Паводле яго слоў, мэтазгодна абмеркаваць, што добра працавала ў Беларусі ў час выбарчай кампаніі-2015, а якія моманты ў выбарчым працэсе трэба змяніць.

Акрамя таго, на думку дакладчыка ПАСЕ, трэба ўзмацніць супрацоўніцтва Беларусі з Венецыянскай камісіяй. "Не выпадкова тут прысутнічае яе прадстаўнік", - адзначыў ён.

Андрэа Рыгоні звярнуў увагу, што ўсе члены Савета Еўропы і АБСЕ рэгулярна атрымліваюць рэкамендацыі па паляпшэнні выбарчага працэсу, таму "гэта датычыцца не толькі Беларусі". Ён падкрэсліў, што ў яго вопыт назірання за выбарамі з 2001 года ў складзе 55 місій. "Ва ўсіх краінах мы стараемся і будзем старацца, каб палепшыць базавыя стандарты для выбараў", - акцэнтаваў дакладчык.

Маючыя адбыцца ў верасні выбары ў беларускі парламент будуць, на яго погляд, фундаментальным этапам для Беларусі і для нармалізацыі яе адносін з Саветам Еўропы і Еўрасаюзам. "Мы ўсе перакананы, што Беларусь павінна ўвайсці ў ПАСЕ", - падкрэсліў Андрэа Рыгоні. Ён выказаў надзею, што ПАСЕ зможа назіраць за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі ў гэтым годзе.

Дакладчык выступае за далейшае збліжэнне Савета Еўропы і Беларусі крок за крокам. "Дыялог і супрацоўніцтва не маюць альтэрнатывы. Гэта адзіны шлях, які можа дапамагчы", - заявіў Андрэа Рыгоні.

Прадстаўнік ПАСЕ, а таксама прадстаўнікі АБСЕ, Еўрапарламента, Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, Венецыянскай камісіі, Цэнтра еўрапейскай перспектывы і члены абедзвюх палат беларускага парламента прымаюць сёння ўдзел у круглым стале па стандартах правядзення выбараў і пытаннях паляпшэння выбарчага заканадаўства ў Палаце прадстаўнікоў. На ім таксама прысутнічае старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі