У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Сак 2017

Рыгоні: Беларусь вельмі цёпла і пазітыўна ставіцца да працэсу развіцця адносін з Еўропай

Рыгоні: Беларусь вельмі цёпла і пазітыўна ставіцца да працэсу развіцця адносін з Еўропай

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь вельмі цёпла і пазітыўна ставіцца да працэсу развіцця адносін з Саветам Еўропы і Еўропай у цэлым. Аб гэтым на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў дакладчык па Беларусі Камісіі па палітычных пытаннях і дэмакратыі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) Андрэа Рыгоні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я хачу вам асабіста падзякаваць за магчымасць гэтай сустрэчы, таму што яна паказвае не толькі, што вы адкрыты да дыялогу, але і вельмі цёплае і пазітыўнае стаўленне Беларусі да працэсу развіцця адносін з Саветам Еўропы і Еўропай у цэлым", - сказаў Андрэа Рыгоні.

Ён расказаў, што цяпер рыхтуе даклад аб сітуацыі ў Беларусі і хоча зразумець краіну знутры, каб дакумент атрымаўся сумленным і справядлівым.

"Вы ведаеце, што такое Савет Еўропы. Гэта вялікая платформа ў Страсбургу, дзе абмяркоўваюць усё, што адбываецца на еўрапейскім кантыненце. Савет Еўропы ахоплівае прастору ад Уладзівастока да Рэйк'явіка, і вельмі цяжка часам унікнуць у сітуацыю кожнай краіны паасобку", - заўважыў палітык.

"Вядома, кожная дзяржава розная і вызначаецца сваімі культурнымі асаблівасцямі і традыцыямі, але яна робіць свой уклад у агульнаеўрапейскую спадчыну. Мы ўсе розныя, але ў чымсьці роўныя. Унутры Савета Еўропы, унутры ПАСЕ заўсёды ёсць дыялог, раўнапраўная магчымасць абмену думкамі. Мы ўсе ў некага вучымся, і нехта вучыцца ў нас", - дадаў Андрэа Рыгоні.

Праект даклада "Аб сітуацыі ў Беларусі", які ўключае новую рэзалюцыю ПАСЕ, дыпламат мае намер прадставіць на пасяджэнні Камісіі па палітычных пытаннях і дэмакратыі ў красавіку 2017 года для далейшага зацвярджэння дакумента асамблеяй у час сваёй чэрвеньскай сесіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс