У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Снж 2016

Рыгоні: Адносіны Беларусі і Савета Еўропы развіваюцца ў вельмі пазітыўным ключы

Рыгоні: Адносіны Беларусі і Савета Еўропы развіваюцца ў вельмі пазітыўным ключы

13 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Адносіны Беларусі і Савета Еўропы развіваюцца ў вельмі пазітыўным ключы. Аб гэтым заявіў сёння журналістам дакладчык па Беларусі камісіі па палітычных пытаннях і дэмакратыі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) Андрэа Рыгоні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер адносіны Беларусі і Савета Еўропы вельмі пазітыўныя. Гэта пацвярджае тое, што цяпер арганізоўваюцца сумесныя мерапрыемствы: як Беларусь прысутнічае ў Савеце Еўропы, так і прадстаўнікі арганізацыі прыязджаюць у Беларусь", - сказаў Андрэа Рыгоні.

Прадстаўнік ПАСЕ таксама адзначыў, што прысутнічаў у якасці наглядальніка на праведзеных у Беларусі парламенцкіх выбарах і Савет Еўропы мае намер запрасіць беларускіх дэпутатаў на сваю штогадовую сесію ў студзені. "Цяпер мы яшчэ не пазнаёміліся з новым парламентам, але плануем, што ў студзені ў Страсбургу будзе такая магчымасць, - дадаў ён. - Прадстаўнікі Беларусі будуць запрошаны ў палітычную камісію для абмеркавання надзённых пытанняў парадку дня ў рамках адной з сесіі Савета Еўропы".

У сваю чаргу дырэктар Савета Еўропы па палітычных пытаннях Аляксандр Гесэль звярнуў увагу, што апошнія пяць гадоў адносіны паміж Беларуссю і Саветам Еўропы былі перазапушчаны, адбыўся вялікі прагрэс у супрацоўніцтве. У прыватнасці, у Беларусі з'явіўся інфармацыйны пункт Савета Еўропы, і бакі гатовы развіваць узаемадзеянне па розных напрамках. "Штогод мы праводзім прыкладна 45-50 мерапрыемстваў - гэта вельмі шмат для краіны, якая фармальна не з'яўляецца членам Савета Еўропы, - сказаў ён. - Кожны год у Беларусь прыязджае прыкладна 120 экспертаў: нам неабходна сустракацца, пазнаваць адзін аднаго і разумець, у якім напрамку развіваць супрацоўніцтва".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс