У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

31 Ліп 2017

Рыфаі: Тэрмін бязвізавага знаходжання ў Беларусі неабходна павялічваць

Рыфаі: Тэрмін бязвізавага знаходжання ў Беларусі неабходна павялічваць

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэрмін бязвізавага знаходжання ў Беларусі неабходна павялічваць. Такое меркаванне выказаў генеральны сакратар Сусветнай турысцкай арганізацыі Талеб Рыфаі ў інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Талеб Рыфаі адзначыў, што пяцідзённы бязвізавы рэжым пазітыўна паўплываў на турыстычны імідж Беларусі. "Вынікі відаць. Рост колькасці турыстаў уражвае. Значыць, гэта быў правільны крок", - сказаў ён.

У той жа час, на думку генсакратара Сусветнай турысцкай арганізацыі, пяці дзён усё ж такі мала. Важна стварыць спрыяльныя ўмовы, каб турысты заставаліся ў краіне як мага даўжэй і пакідалі тут як мага больш грошай. Талеб Рыфаі ўпэўнены: няхай лепш 1 млн чалавек прыедзе ў краіну на 10 дзён, чым 2 або 3 млн прыедуць на 5 дзён. З пункту гледжання пытанняў навакольнага асяроддзя, эканомікі, соцыуму гэта значна лепш для краіны.

Дзяржсакратар дадаў, што прыемна ўражаны беларускімі пейзажамі, адносінамі паміж людзьмі. "Я скажу - Беларусь проста цудоўная", - рэзюмаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс