У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

31 Ліп 2017

Рыфаі: Беларусі трэба ўдзяліць больш увагі рэкламе для папулярызацыі сябе ў свеце

Рыфаі: Беларусі трэба ўдзяліць больш увагі рэкламе для папулярызацыі сябе ў свеце

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі трэба ўдзяліць больш увагі рэкламе для папулярызацыі сябе ў свеце. Такое меркаванне выказаў генеральны сакратар Сусветнай турысцкай арганізацыі (ЮНВТО) Талеб Рыфаі ў інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Вам трэба будзе правесці вельмі агрэсіўную і жорсткую маркетынгавую і рэкламную кампанію па папулярызацыі сябе. Свет павінен выразна пачуць ад вас: "Сардэчна запрашаем у Мінск, сардэчна запрашаем у Беларусь", - сказаў Талеб Рыфаі.

У цэлым Беларусь і ў прыватнасці Мінск у апошнія гады сталі пазнаваць у свеце, адзначыў генсакратар ЮНВТО. У значнай ступені гэта вынік той ролі, якую краіна пачала адыгрываць на сусветнай арэне як пасрэднік, як пляцоўка для важных палітычных перагавораў. Гэта пазітыўна паўплывала на імідж і Беларусі, і яе сталіцы.

"Мінск вельмі чысты, акуратны, дружалюбны горад. Ён добра арганізаваны, у тым ліку з пункту гледжання лагістыкі - па ім зручна перамяшчацца. Гэта робіць Мінск вельмі прывабным для многіх турыстаў. Мінск неверагодна прыгожы з пункту гледжання сваёй турыстычнай каштоўнасці, ён ні ў чым не ўступае любому іншаму гораду Еўропы", - рэзюмаваў генеральны сакратар ЮНВТО.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс