Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Лют 2017

Рыбакоў: Венесуэла з'яўляецца адным з вядучых партнёраў Беларусі ў Лацінскай Амерыцы

Рыбакоў: Венесуэла з'яўляецца адным з вядучых партнёраў Беларусі ў Лацінскай Амерыцы

2 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Венесуэла з'яўляецца адным з вядучых партнёраў Беларусі ў Лацінскай Амерыцы і на міжнароднай арэне. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў, выступаючы 2 лютага ў Доме дружбы на вечары, прысвечаным 20-й гадавіне ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Венесуэлай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сувязі паміж Беларуссю і Венесуэлай за 20 гадоў з моманту ўстанаўлення 4 лютага 1997 года дыпадносін прайшлі выпрабаванне часам і вызначаюцца высокім узроўнем узаемнага даверу і павагі. Мы ганарымся, што можам называць іх брацкімі", - падкрэсліў намеснік міністра беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Ён звярнуў увагу на тое, што пасля першага візіту ў 2006 годзе ў Беларусь прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса, двухбаковым адносінам быў дадзены істотны імпульс. У прыватнасці, вельмі актыўна развіваўся міждзяржаўны дыялог на вышэйшым узроўні.

"Нашымі краінамі сумесна створаны значны задзел для паглыблення ўзаемадзеяння ў інтарэсах фарміравання больш справядлівага і дэмакратычнага светаўладкавання, заснаванага на вяршэнстве міжнароднага права пры каардынуючай ролі ААН у пытаннях падтрымання глабальнага міру, - сказаў Валянцін Рыбакоў. - Беларусь і Венесуэла праяўляюць адзінства ў ацэнках таго, што адбываецца ў свеце".

На яго думку, дзякуючы падабенству поглядаў на сучаснае ўладкаванне свету, падыходам да міжнародных адносін і дзейнасці міжнародных арганізацый удалося ўстанавіць цеснае міждзяржаўнае ўзаемадзеянне, забяспечыць аказанне ўзаемнай знешнепалітычнай падтрымкі. "Нашы краіны ўваходзяць у нефармальную групу аднадумцаў, у рамках якой каардынуюць свае пазіцыі па асноўных пытаннях міжнароднага парадку дня і выпрацоўваюць агульныя падыходы і тактыкі дзеянняў, - заявіў намеснік міністра. - Супрацоўніцтва Беларусі і Венесуэлы ў ААН мае дружалюбны характар, вядзецца плённае ўзаемадзеянне ў рамках Руху недалучэння. Адлюстраваннем высокага аўтарытэту Венесуэлы на міжнароднай арэне стала яе выбранне ў Савет ААН па правах чалавека на 2016-2018 гады. Правядзенне ў верасні 2016 года саміту Руху недалучэння ў Венесуэле і пераход да яе старшынства ў гэтай арганізацыі, якая аб'ядноўвае 120 дзяржаў, - гэта яшчэ адзін прыклад значнасці краіны ў глабальным палітычным жыцці".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі