У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Жнв 2016

Рыбакоў: Тэма нераспаўсюджання зброі масавага знішчэння - у ліку прыярытэтных для Беларусі

Рыбакоў: Тэма нераспаўсюджання зброі масавага знішчэння - у ліку прыярытэтных для Беларусі

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэматыка нераспаўсюджання зброі масавага знішчэння (ЗМЗ) нязменна ўваходзіць у лік прыярытэтных для Беларусі ў сферы міжнароднай бяспекі. Аб гэтым сёння заявіў намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў, адкрываючы ў МЗС першы раўнд партнёрскага агляду выканання рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН 1540, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.

Валянцін Рыбакоў адзначыў, што Беларусь стала першай дзяржавай на постсавецкай прасторы, якая добраахвотна адмовілася ад магчымасці валодання ядзернай зброяй, і ў 1996 годзе завяршыла яе поўны вывад са сваёй тэрыторыі. Больш таго, у першым камітэце Генеральнай асамблеі ААН Беларусь з'яўляецца ініцыятарам прыняцця рэзалюцыі "Аб забароне распрацоўкі і вытворчасці новых відаў ЗМЗ і новых сістэм такой зброі", якая ў пэўнай ступені дапаўняе рэзалюцыю 1540.

У мерапрыемстве ўдзельнічаюць прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў Беларусі, Кыргызстана і Таджыкістана, адказныя за імплементацыю палажэнняў рэзалюцыі СБ ААН 1540, а таксама эксперты АБСЕ, ААН, камітэта Савета Бяспекі ААН 1540. "Агляд з'яўляецца другім такім мерапрыемствам як у рэгіёне АБСЕ, так у свеце ў цэлым і першай сустрэчай, якая будзе праводзіцца ў трохбаковым фармаце", - растлумачылі ў прэс-службе.

Сутнасць партнёрскага агляду ў абмене візітамі экспертаў па тэматыцы выканання рэзалюцыі 1540 з пэўнай зацікаўленай дзяржавай. Мэта - у ацэнцы прагрэсу ў сферы імплементацыі рэзалюцыі 1540, абмен вопытам і нацыянальнымі практыкамі яе выканання. Па выніках работы краіны падрыхтуюць сумесную справаздачу, якую затым прадставяць у камітэт 1540 і Савет Бяспекі ААН.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску