У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Май 2016

Рыбакоў: Палітычная эліта Еўропы і ЗША адкрыла для сябе новую Беларусь на фоне міжнародных канфліктаў

Рыбакоў: Палітычная эліта Еўропы і ЗША адкрыла для сябе новую Беларусь на фоне міжнародных канфліктаў

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палітычная эліта Еўропы і ЗША адкрыла для сябе новую Беларусь на фоне міжнародных канфліктаў. Аб гэтым заявіў сёння намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў у час міжнароднай канферэнцыі "Асэнсаванне міжнароднай бяспекі Беларусі", якая праводзіцца няўрадавай экспертнай ініцыятывай "Мінскі дыялог", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У цяперашняй міжнароднай сітуацыі, у тым ліку на фоне рэзананснага абвастрэння шэрага рэгіянальных канфліктаў, грамадскія і палітычныя эліты ў Еўропе і ЗША адкрываюць для сябе новую Беларусь. Пры гэтым Беларусь застаецца такой жа, як і была. А вось інтэрпрэтацыя нашых дзеянняў становіцца больш глыбокай", - адзначыў Валянцін Рыбакоў.

Намеснік міністра ўпэўнены, што адмова ад стэрэатыпаў заўсёды карысная, таму рэспубліка толькі вітае больш адкрыты погляд заходніх краін на тыя працэсы, якія адбываюцца як унутры беларускай дзяржавы, так і вакол яе.

Валянцін Рыбакоў адзначыў, што Беларусь з'яўляецца актыўным членам ЕАЭС і АДКБ. "Але ў гэтым мы не бачым супярэчнасці для выбудоўвання ўзаемавыгадных адносін з ЕС і НАТА, - падкрэсліў ён. - Канкурэнцыя інтэграцый - гэта не тое, што сёння патрэбна свету. Свету трэба партнёрства інтэграцый. І мы гатовы да гэтага. У першую чаргу па лініі АДКБ-АБСЕ".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску