Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Ліп 2015

Рыбакоў: Беларусь здольна і гатова арганічна дапоўніць эканамічнае супрацоўніцтва ў ШАС

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь здольна і гатова арганічна дапоўніць эканамічнае супрацоўніцтва ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, выкарыстоўваючы свой транзітны, прамысловы і навуковы патэнцыял. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў у інтэрв'ю расійскаму інфармагенцтву "ТАСС", якое размешчана на сайце МЗС Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

"Займаючы стратэгічна важнае геаграфічнае становішча паміж Еўропай і Азіяй, Беларусь здольна і гатова арганічна дапоўніць эканамічнае супрацоўніцтва ў ШАС, выкарыстоўваючы свой транзітны, прамысловы і навуковы патэнцыял", - адзначыў намеснік міністра.

Беларускі бок таксама разглядае ШАС як дадатковую пляцоўку для выбудоўвання двухбаковага дыялогу паміж кіраўнікамі дзяржаў-удзельніц, кола якіх паступова пашыраецца. "Сапраўды, мы гатовы як еўрапейская краіна стаць своеасаблівым "заходнім калідорам" ШАС і ўносіць свой уклад у дзейнасць арганізацыі, працаваць над тым, каб супрацоўніцтва ў рамках ШАС станавілася больш усебаковым і плённым", - сказаў Валянцін Рыбакоў.

Ён нагадаў, што на прасторы ШАС рэалізуецца ініцыятыва Старшыні КНР Сі Цзіньпіна аб стварэнні Эканамічнага пояса Шаўковага шляху. Беларусь дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу паміж Расіяй і ЕС можа стаць важным элементам гэтага праекта, асабліва з улікам стварэння ў краіне Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка.

Імкнучыся павысіць свой статус у ШАС, Беларусь кіруецца ў першую чаргу прагматычнымі меркаваннямі. "Мы зыходзім з нашых уласных нацыянальных інтарэсаў, а не імкнення ісці ў чыім-небудзь фарватары", - падкрэсліў намеснік міністра. Паводле яго слоў, беларускі бок чакае важкіх вынікаў ад удзелу ў мерапрыемствах у сферы развіцця транзітнага патэнцыялу, пашырэння банкаўскага, крэдытна-фінансавага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння. Акрамя таго, Беларусь хацела б далучыцца да дагаворнай базы ШАС па забеспячэнні спрыяльных умоў для міжнародных аўтамабільных перавозак.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі