У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Сак 2017

Рыбакоў: Беларусь разглядае Грэцыю ў якасці перспектыўнага партнёра ў Балканскім рэгіёне

Рыбакоў: Беларусь разглядае Грэцыю ў якасці перспектыўнага партнёра ў Балканскім рэгіёне

27 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь разглядае Грэцыю ў якасці перспектыўнага партнёра ў Балканскім рэгіёне і ў Еўропе ў цэлым. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў 27 сакавіка на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды Нацыянальнага свята Грэчаскай Рэспублікі - Дня незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў намесніка міністра, беларускі і грэчаскі народы гістарычна духоўна блізкія адзін аднаму, маюць агульныя рэлігійныя і цывілізацыйныя каштоўнасці. Грэцыя адна з першых прызнала Беларусь у якасці суверэннай дзяржавы, гэта адбылося 2 студзеня 1992 года. Валянцін Рыбакоў звярнуў увагу на важнасць таго факта, што 5 сакавіка было адзначана 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Грэцыяй. "За гэты перыяд удалося дабіцца шмат чаго - развіваецца знешнепалітычны дыялог, узаемадзеянне ў міжнародных структурах, эканамічнае супрацоўніцтва, кантакты ў сферах культуры, турызму", - сказаў намеснік міністра.

Разам з тым шмат што яшчэ трэба будзе рэалізаваць. "Мы бачым значны патэнцыял у далейшым нарошчванні эканамічнага ўзаемадзеяння. Правядзенне ў гэтым годзе першага пасяджэння міжурадавай эканамічнай камісіі і бізнес-форуму будуць гэтаму садзейнічаць, - перакананы Валянцін Рыбакоў. - Ёсць прастора для развіцця двухбаковых кантактаў па парламенцкай лініі, паміж рэгіёнамі, для развіцця культурных, гуманітарных сувязей".

Ён асобна падзякаваў ганароваму консулу Грэцыі ў Беларусі Паўлу Тапузідзісу за асабісты ўклад у развіццё беларуска-грэчаскіх адносін. Намеснік міністра замежных спраў выказаў надзею на далейшае ўмацаванне дыялогу паміж дзвюма краінамі, пажадаў міру і працвітання дружалюбнаму народу Грэцыі.

У сваю чаргу Павел Тапузідзіс звярнуў увагу на важнасць усебаковага развіцця супрацоўніцтва паміж Грэцыяй і Беларуссю.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, ганаровыя консулы, прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, грамадскасць.

Грэцыя адсвяткавала Дзень незалежнасці 25 сакавіка, з чым грэчаскі народ і Прэзідэнта гэтай краіны павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што дружалюбныя адносіны паміж краінамі будуць і ў далейшым садзейнічаць развіццю беларуска-грэчаскага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў інтарэсах двух народаў, а таксама ў мэтах умацавання міру і бяспекі ў Еўрапейскім рэгіёне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс