У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Лют 2016

Рыбакоў: Беларусь і ПРААН дасягнулі значных поспехаў у сумесных праектах

Рыбакоў: Беларусь і ПРААН дасягнулі значных поспехаў у сумесных праектах

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Праграма развіцця ААН дасягнулі значных поспехаў у сумесных праектах. Такое меркаванне выказаў 24 лютага намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў на ўрачыстым мерапрыемстве да 50-годдзя Праграмы развіцця ААН, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"ПРААН за гады свайго існавання і знаходжання ў Беларусі ператварылася ў вельмі аўтарытэтную арганізацыю, якая валодае магутным патэнцыялам - экспертным, рэсурсным, чалавечым - для аказання дапамогі краінам, якія маюць у ёй патрэбу. Беларусь цесна супрацоўнічае з ПРААН, і мы дасягнулі значных вынікаў у вырашэнні шэрага пытанняў, якія стаяць перад нашай краінай", - адзначыў Валянцін Рыбакоў.

Намеснік міністра нагадаў, што Беларусь была першай краінай СНД, якая адкрыла ў сябе прадстаўніцтва ПРААН. "Нягледзячы на тое, што мы ўжо дасягнулі значных поспехаў у сваім узаемадзеянні, у нас наперадзе маштабная сумесная работа, каб забяспечыць рэалізацыю Мэт устойлівага развіцця ААН. Першым крокам у гэтай рабоце стане сумесная рэалізацыя рамачнай праграмы па аказанні Беларусі тэхнічнай дапамогі ў мэтах развіцця на 2016-2020 гады", - паведаміў Валянцін Рыбакоў. У рамачнай праграме асаблівая ўвага ўдзяляецца таму, каб забяспечыць эфектыўнае дзяржаўнае кіраванне, эканамічны рост краіны, абарону навакольнага асяроддзя і развіццё чалавечага патэнцыялу. Асобна Валянцін Рыбакоў падзякаваў за дапамогу ў рэалізацыі праграм чарнобыльскай тэматыкі.

Валянцін Рыбакоў ад імя Міністэрства замежных спраў павіншаваў ПРААН з 50-годдзем стварэння і пажадаў поспехаў у рэалізацыі задач, якія ставіць перад сабой арганізацыя.

Праграма развіцця ААН створана ў студзені 1966 года ў выніку зліцця дзвюх арганізацый: Пашыранай праграмы тэхнічнай дапамогі і Спецыяльнага фонду ААН. Сёння ПРААН дзейнічае на глабальным узроўні з апорай на мясцовую ініцыятыву і з улікам мясцовых інтарэсаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс