У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Май 2015

Русы: У Беларусі выпрацавана сістэма разумнага ўзаемадзеяння эканомікі і экалогіі

20 мая, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. У Беларусі выпрацавана сістэма разумнага ўзаемадзеяння эканомікі і экалогіі. Такое меркаванне выказаў 20 мая журналістам у час адкрыцця XIII Рэспубліканскага экалагічнага форуму віцэ-прэм'ер Беларусі Міхаіл Русы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У свеце існуюць два падыходы - чыста экалагічны і чыста эканамічны. Адны гавораць, што павінна быць усё зялёнае, іншыя - што павінна быць эканоміка, якая можа развівацца бурна, нягледзячы на экалогію", - падкрэсліў віцэ-прэм'ер. У Беларусі, паводле яго слоў, захоўваецца разумны баланс развіцця эканомікі і рацыянальнага выкарыстання і аховы прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя. Міхаіл Русы нагадаў, што ў новай праграме развіцця краіны на чарговую пяцігодку з'яўляецца ў якасці асноўнага тэрміну паняцце "зялёная эканоміка".

"Рэспубліканскі экалагічны форум - гэта своеасаблівая справаздача ўрада, кіраўніцтва краіны аб тым, што робіцца ў сферы экалогіі. Сёння тут будуць паказаны ўсе новыя тэхналогіі, распрацоўкі, укараненні нашых навуковых дасягненняў у прыродаахоўнай сферы", - растлумачыў Міхаіл Русы. На форуме будуць абмяркоўвацца такія пытанні, як прыгранічнае і трансгранічнае супрацоўніцтва, развіццё прыродаахоўных тэрыторый. "Мы вывучаем вопыт іншых дзяржаў, і я лічу, што наша краіна зробіць чарговы крок у рамках тых 24 міжнародных канвенцый, якія мы падпісалі. Калі канвенцыя падпісана, то краіна павінна яе выконваць", - канстатаваў віцэ-прэм'ер.

XIII Рэспубліканскі экалагічны форум уключае пленарнае пасяджэнне на тэму "Экалагізацыя эканомікі Рэспублікі Беларусь" і секцыйныя мерапрыемствы па тэмах "Устойлівае развіццё і зялёная эканоміка", "Вада", "Глебы", "Экалагічная адукацыя". Прадстаўнікі органаў улады, бізнесу, навукі, адукацыі, міжнародных арганізацый і грамадскасці прадстаўляюць для абмеркавання свае пункты погляду на вырашэнне праблем экалагічнай мадэрнізацыі эканомікі. Акрамя таго, запланавана правядзенне І Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "Зялёны дом", арганізатарам якой з'яўляецца ўнітарнае прадпрыемства "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Рэспубліканскі экалагічны форум - масавае мерапрыемства, асноўнымі мэтамі якога з'яўляюцца кансалідацыя і актывізацыя ўсіх слаёў грамадства ў вырашэнні праблем аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў. Форум накіраваны на павышэнне экалагічнай культуры насельніцтва, прапаганду прынцыпаў устойлівага выкарыстання прыродных рэсурсаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс