У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Май 2015

Русы: Бранская вобласць для Беларусі - адзін з асноўных рэгіёнаў у гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве

Русы: Бранская вобласць для Беларусі - адзін з асноўных рэгіёнаў у гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бранская вобласць для Беларусі - адзін з асноўных рэгіёнаў у гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, заявіў сёння віцэ-прэм'ер Беларусі Міхаіл Русы на сустрэчы з дэлегацыяй Бранскай вобласці на чале з выконваючым абавязкі губернатара гэтага рэгіёна Аляксандрам Багамазам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вельмі рады, што ў нас устанавіліся добрыя адносіны ў сферы эканомікі, - сказаў Міхаіл Русы. - Для нас Браншчына - адзін з асноўных рэгіёнаў у гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, у развіцці гуманітарных, культурных адносін. Гэта адзін з рэгіёнаў, з якім супрацоўніцтва развіта высока, і гэта не толькі гандаль, але таксама кааперацыйныя, інтэграцыйныя сувязі, узаемнае інвесціраванне. У гэтым плане мы зрабілі значны крок наперад", - заўважыў ён.

Віцэ-прэм'ер звярнуў увагу на ўзаемадзеянне ў сферы будаўніцтва, АПК, машынабудавання. На яго думку, па некаторых напрамках ёсць недапрацоўкі, і іх устараненне дапаможа вывесці тавараабарот на больш высокі ўзровень. Міхаіл Русы таксама дадаў, што ад імя ўрада 22 мая ён прыме ўдзел у штогадовым Гомельскім эканамічным форуме і чакае падпісання там канкрэтных кантрактаў, якія станоўча паўплываюць на далейшае развіццё адносін.

На думку Міхаіла Русага, Беларусі і Бранскай вобласці неабходна выкарыстоўваць адна адну як пляцоўкі для ўзаемнага прасоўвання прадукцыі на іншыя рынкі, улічваючы функцыянаванне Еўразійскага эканамічнага саюза.Русы: Бранская вобласць для Беларусі - адзін з асноўных рэгіёнаў у гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс