У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Крс 2016

Русы: АПК Беларусі гатовы да ўступлення краіны ў СГА

Русы: АПК Беларусі гатовы да ўступлення краіны ў СГА

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аграпрамысловы комплекс Беларусі гатовы да ўступлення краіны ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Аб гэтым заявіў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усё для ўступлення ў СГА падлічана. Такая работа вялася яшчэ пры ўступленні краіны ў Еўразійскі эканамічны саюз, мы ўжо тады падлічвалі ўсё па прынцыпах работы ў СГА", - адзначыў Міхаіл Русы.

Віцэ-прэм'ер лічыць, што пры ўступленні ў СГА трэба адстойваць інтарэсы не толькі АПК, але і ўсёй краіны. "Калі мы ўступаем у нейкае аб'яднанне або арганізацыю, мы павінны ўлічваць у першую чаргу інтарэсы краіны. Кожная з краін - членаў СГА ўваходзіць у шэраг блокаў і саюзаў і мае розны ўзровень абароны рынку і прэферэнцый. Таму нават у самой Сусветнай гандлёвай арганізацыі не ўсё адназначна і не ўсе гуляюць па адных правілах", - заўважыў ён.

Паводле слоў Міхаіла Русага, падыходы Беларусі адпавядаюць патрабаванням СГА ў плане "чырвонай" і "зялёнай" карзін, гэта значыць правіл аказання дзяржпадтрымкі сельскай гаспадарцы. "Мы перафармаціравалі ўжо шэраг нарматыўных дакументаў, якія датычацца дзяржпадтрымкі сельскай гаспадаркі, і дакладна вызначылі, што будзе належаць да "зялёнай" карзіны. У плане далучэння да СГА мы не павінны спазняцца, але і не павінны спяшацца", - лічыць ён.

Віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што ўмовы, на якіх Беларусь будзе ўступаць у СГА, ні ў якім выпадку не павінны адмоўна паўплываць на АПК. "Мы ні ў якім выпадку не павінны быць ушчэмлены або пагоршыць умовы, якія маем цяпер", - сказаў Міхаіл Русы. Ён прывёў у якасці прыкладу ўмовы, на якіх у СГА ўступіла Расія, і выказаў меркаванне, што Беларусь павінна адстойваць выгадныя для сябе дамоўленасці.

Адказваючы на пытанне аб магчымым наплыве замежных тавараў пасля ўступлення краіны ў СГА, Міхаіл Русы адзначыў, што гэта не стане праблемай для беларускага рынку, паколькі ён заўсёды быў адкрыты для іншых краін. "У гэтым плане трэба працаваць самім, канкурыраваць з іншымі вытворцамі. Усё будзе вызначаць спажывец з улікам цаны і якасці", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс