У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Врс 2016

Румо: Вопыт беларускіх хірургаў па трансплантацыі органаў запатрабаваны ў свеце

Румо: Вопыт беларускіх хірургаў па трансплантацыі органаў запатрабаваны ў свеце

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вопыт беларускіх хірургаў па трансплантацыі органаў, у прыватнасці па правядзенні аперацый на печані, запатрабаваны ў свеце, заявіў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак Алег Румо.

Цэнтр трансплантацыі, які дзейнічае ўжо 6 гадоў, займаецца перадачай вопыту з моманту адкрыцця. З работай цэнтра ўжо азнаёміліся больш за 500 спецыялістаў з краін СНД і далёкага замежжа. "Шмат у чым у сваіх праграмах па хірургіі і трансплантацыі замежныя спецыялісты выкарыстоўваюць у тым ліку і беларускі вопыт. Для Еўропы і ў цэлым для свету наш вопыт асабліва каштоўны, паколькі за кароткі перыяд часу Беларусь зрабіла такі скачок, які некаторыя краіны робяць 30 гадоў. Па ўзроўні развіцця выкарыстоўваемых тэхналогій мы ўжо дагналі перадавыя краіны", - расказаў Алег Румо.

Румо: Вопыт беларускіх хірургаў па трансплантацыі органаў запатрабаваны ў свецеСёння ў РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак для вядучых спецыялістаў з Расіі, Украіны, Малдовы, Таджыкістана, Туркменістана, Грузіі, Казахстана і іншых краін праводзіцца майстар-клас. Топавыя хірургі з краін СНД, а таксама ўрачы з розных рэгіёнаў Беларусі ў рэжыме анлайн-трансляцыі сочаць за правядзеннем трох вельмі складаных аперацый на печані, адна з якіх з'яўляецца своеасаблівай візітнай карткай беларускай хірургіі - трансплантацыя печані. У канферэнц-зале цэнтра трансляцыя аперацый з трох аперацыйных папераменна вядзецца на вялікім экране. Удзельнікі майстар-класа такім чынам знаёмяцца з выкарыстоўваемымі тэхналогіямі, сочаць за тэхнікай беларускіх хірургаў, якія каменціруюць тое, што адбываецца.

Румо: Вопыт беларускіх хірургаў па трансплантацыі органаў запатрабаваны ў свецеЗнаёмства замежных калег з вопытам беларускіх хірургаў адбываецца напярэдадні XXIII Міжнароднага кангрэса хірургаў-гепатолагаў краін СНД, які пройдзе ў Мінску з 14 па 16 верасня. Як адзначыў Алег Румо, Беларусь упершыню прымае такі прэстыжны кангрэс шмат у чым дзякуючы тым поспехам, якія былі дасягнуты краінай пасля правядзення першай аперацыі па трансплантацыі печані вясной 2009 года. Падзея стала магутным стымулам развіцця тэхналогій у хірургіі, а таксама шэрага пазіцый, па якіх Беларусь заняла лідзіруючае становішча ў СНД.

Румо: Вопыт беларускіх хірургаў па трансплантацыі органаў запатрабаваны ў свецеУрачыстае адкрыццё кангрэса адбудзецца сёння вечарам у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі, а з 14 верасня пачнецца непасрэдна навуковая праграма. Толькі з-за мяжы ў Мінск прыбудуць больш за 250 хірургаў, многія з якіх таксама падзеляцца сваім вопытам. Сярод удзельнікаў у тым ліку спецыялісты з Польшчы, Германіі, Італіі.

Румо: Вопыт беларускіх хірургаў па трансплантацыі органаў запатрабаваны ў свецеАлег Румо дадаў, што з пачатку гэтага года беларускія спецыялісты правялі 50 аперацый па трансплантацыі печані, усяго на гэты час іх зроблена 417. Штогод выконваецца больш як 100 аперацый па рэзекцыі печані. Акрамя таго, у розных цэнтрах краіны праводзіцца значная колькасць аперацый па рэзекцыі падстраўнікавай залозы. "Такія аперацыі даволі распаўсюджаны, і мы навучыліся іх рабіць добра, так, каб пацыенты пасля аперацыі жылі доўга, працавалі і гадавалі дзяцей", - растлумачыў кіраўнік РНПЦ трансплантацыі.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс