У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Крс 2017

Румо: Беларусь за 5 гадоў можа ўвайсці ў лік самых перадавых краін у галіне транспланталогіі

Румо: Беларусь за 5 гадоў можа ўвайсці ў лік самых перадавых краін у галіне транспланталогіі

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь за пяць гадоў можа ўвайсці ў лік самых перадавых краін у галіне транспланталогіі. Такі пункт гледжання ў эфіры тэлеканала СТБ выказаў кіраўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра трансплантацыі органаў і тканак Алег Румо.

"Цяпер выконваюцца больш за 53 аперацыі на 1 млн жыхароў па трансплантацыі органаў. Гэта дастойны еўрапейскі і сусветны паказчык. Думаю, у бліжэйшыя пяць гадоў павысім яго да 60-70 на 1 млн, што на ўзроўні дзесяці самых перадавых краін свету ў гэтай галіне. Гэта значыць, што ўсё звязанае з беларускай трансплантацыяй, у свеце будзе лічыцца не проста як топ, а супертоп", - сказаў Алег Румо.

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб прысуджэнні Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2016 года". У галіне навукі і тэхнікі прэмія прысуджана за распрацоўку і ўкараненне тэхналогій трансплантацыі органаў у дзяцей і дарослых супрацоўнікам 9-й гарадской клінічнай бальніцы і Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Кардыялогія" Алегу Румо, Юрыю Астроўскаму, Аляксандру Дзядзько, Алегу Калачыку, Аляксею Шчэрбу, Андрэю Валенцюкевічу.

У галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры прэмія прысуджана калектыву супрацоўнікаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі ў асобе Аксаны Волкавай, Настассі Масквіной, Станіслава Трыфанава, Сяргея Франкоўскага, Ніны Ламановіч, Аляксандра Касцючэнкі за значныя творчыя дасягненні ў развіцці музычнага мастацтва, прапаганду духоўных каштоўнасцей і значны асабісты ўклад у пастаноўку опернага спектакля на музыку Дзмітрыя Смольскага "Сівая легенда" паводле твора Уладзіміра Караткевіча. Як адзначыла ў эфіры тэлеканала СТБ Аксана Волкава, гістарычная беларуская тэма выдатная для выканання опернага твора, у ёй якасна выпісаны вобразы як жаночыя, так і мужчынскія, і трупа вельмі чакала гэтай работы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс