У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Врс 2017

Румо: Беларусь можа ўвайсці ў топ-20 краін па развіцці трансплантацыі

Румо: Беларусь можа ўвайсці ў топ-20 краін па развіцці трансплантацыі

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь мае ўсе шанцы ўвайсці ў дваццатку самых развітых трансплантацыйных краін свету, заявіў кіраўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра трансплантацыі органаў і тканак Алег Румо на Мінскім Міжнародным медыцынскім форуме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Штогод Сусветная арганізацыя аховы здароўя публікуе топ-50 самых развітых трансплантацыйных краін. Па колькасці трансплантацый органаў на 1 млн насельніцтва Беларусь у 2014 годзе займала 28-е месца, у 2016 годзе перамясцілася на 26-е. "Калі прааналізаваць першую дваццатку, то тыя краіны, якія знаходзяцца крыху вышэй за нас, маюць паказчык, што апярэджвае прыкладна на 0,5-1 працэнтны пункт. Гэта сведчыць аб тым, што ў бліжэйшы час наша краіна ўвойдзе ў топ-20 перадавых трансплантацыйных краін", - сказаў Алег Румо.

Па ўзроўні трансплантацый ныркі ад памерлага донара на 1 млн насельніцтва Беларусь знаходзіцца на 7-м месцы ў свеце. Агульная колькасць трансплантацый органаў у Беларусі з 2005 года вырасла больш як у 60 разоў. Пры гэтым удалося не толькі істотна павялічыць колькасць гэтых складаных аперацыйных умяшанняў, але і палепшыць іх якасць і разнастаіць спектр выканання.

Па ўзроўні развіцця донарства органаў Беларусь, паводле даных за 2016 год, больш як у два разы апярэджвае Германію, знаходзіцца наперадзе Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Канады. Колькасць трансплантацый органаў на 1 млн насельніцтва ў Беларусі ў 5 разоў перавышае аналагічны паказчык у Расіі. Рэспубліка лідзіруе сярод усіх краін постсавецкай прасторы. Аднак да дасягнення ўзроўню абсалютнага сусветнага лідара ў гэтай галіне - Іспаніі - наперадзе ў краіны яшчэ шмат работы, адзначыў кіраўнік РНПЦ.

Паводле слоў Алега Румо, рух наперад немагчымы без рэальнага міжнароднага супрацоўніцтва. Беларусь прымае ў гэтым актыўны ўдзел. Сведчаннем гэтага з'яўляецца той факт, што першыя аперацыі па трансплантацыі печані дарослым і дзецям у Казахстане, першыя аперацыі па трансплантацыі ныркі ў Кыргызстане былі выкананы беларускімі спецыялістамі. Вельмі сур'ёзна і даўно супрацоўнічаем з еўрапейскімі краінамі, з краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі. У прыватнасці, для выканання складаных высокатэхналагічных аперацыйных умяшанняў у Беларусь прыязджаюць пацыенты з Японіі. На базе РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак прайшлі стажыроўку больш як 50 спецыялістаў з Казахстана.

Форум у Мінску праходзіць 7-8 верасня. На мерапрыемстве прадстаўлены даклады вядучых вучоных і ўрачоў Беларусі, а таксама спецыялістаў Расіі, Японіі, Швецыі, Казахстана, Украіны, Аўстрыі, Германіі, Італіі па самых вострых праблемах сучаснай медыцыны ў галіне кардыялогіі, інтэрвенцыйнай хірургіі, транспланталогіі, акушэрства і гінекалогіі, педыятрыі і г. д. У ходзе форуму арганізавана работа секцый, будзе праведзены майстар-клас па эхакардыяграфіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс