У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

31 Стд 2020

Румас: ІТ-сфера - нацыянальны прыярытэт развіцця Беларусі

Румас: ІТ-сфера - нацыянальны прыярытэт развіцця Беларусі
Сяргей Румас

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ІТ-сфера - нацыянальны прыярытэт развіцця Беларусі, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння на пленарным пасяджэнні форуму "Лічбавая будучыня глабальнай эканомікі" ў Алматы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Ставячы перад сабой амбіцыйную мэту па стварэнні IT-краіны, мы прынялі выклік па перабудове эканомікі, пераводзе яе на лічбавыя рэйкі, - сказаў Сяргей Румас. - Вызначыўшы IT-сферу нацыянальным прыярытэтам развіцця, дзяржава сфарміравала неабходныя стартавыя ўмовы. У Беларусі створана развітая і адпаведная сусветным стандартам інфраструктура перадачы, захоўвання і апрацоўкі даных, механізмы ідэнтыфікацыі, сучасныя сродкі абароны інфармацыі".

Адным з ключавых у гэтай галіне стаў праект па стварэнні Рэспубліканскага цэнтра апрацоўкі даных (ЦАД). "На сённяшні дзень цэнтр сертыфікаваны па міжнародных стандартах і забяспечвае высокі ўзровень бяспекі і адмоваўстойлівасці. Ужо сёння больш за 400 дзяржорганаў і арганізацый ажыццявілі паэтапны пераход на выкарыстанне паслуг Рэспубліканскага ЦАДа і воблачнай платформы", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Сяргей Румас назваў у ліку ўжо рэалізаваных у Беларусі праектаў - праграмна-тэхнічны комплекс уліку падатковых рахункаў-фактур. Гэта дало магчымасць увесці па ўсёй краіне электронныя рахункі-фактуры ўзамен папяровых і стварыць дзяржаўную сістэму па іх апрацоўцы, захоўванні, перадачы і прыёме з дапамогай тэхнічных, праграмных сродкаў. Уведзена адзіная аўтаматызаваная сістэма электронных рэцэптаў для Міністэрства аховы здароўя. Такое рашэнне забяспечвае ўніфікаваны бяспечны доступ да баз даных Міністэрства аховы здароўя з любой кропкі Беларусі, што скароціць затраты і паскорыць укараненне IT у ахове здароўя. Сістэма міжведамаснага электроннага дакументаабароту дзяржаўных органаў дала магчымасць забяспечыць абмен электроннымі паведамленнямі паміж усімі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі на адзінай платформе.

"Трэба адзначыць, што ўкараненне электроннага дакументаабароту ў маштабах усёй краіны - унікальны вопыт і мы тут у ліку лідараў, - падкрэсліў прэм'ер-міністр. - Адзін з важнейшых праектаў, над якім сёння працуем - стварэнне нацыянальнай інтэграцыйнай даведачна-разліковай сістэмы. Гэта ключавы этап лічбавай трансфармацыі, які дазволіць нам пачаць выдачу біяметрычных пашпартоў (ID-картак і электронных пашпартоў) і забяспечыць свабодны доступ да паслуг электроннага ўрада ў рэжыме 24/7".

Сяргей Румас асобна спыніўся на поспехах Парка высокіх тэхналогій. "Нашы рэзультаты і дасягненні ў сферы ІТ пакуль яшчэ нельга параўнаць з сусветнымі лідарамі. Але ў нечым мы таксама дасягнулі поспеху. Наш Парк высокіх тэхналогій, створаны дзякуючы асабістай падтрымцы кіраўніка дзяржавы, стаў ва Усходняй Еўропе рэгіянальным цэнтрам прыцягнення лепшых талентаў і розумаў. Гэта самы хуткарослы сектар эканомікі Беларусі - экспарт па выніках мінулага года склаў $2 млрд. Хоць тры гады таму ён не перасягаў і чацвёртую частку гэтай сумы. За апошнія два гады колькасць рэзідэнтаў вырасла і сёння набліжаецца да 800. Гэта ўсяляе аптымізм на будучае", - дадаў ён.

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас 30-31 студзеня знаходзіцца з рабочым візітам у Казахстане. Кіраўнік беларускага ўрада сёння ў Алматы прыме таксама ўдзел у пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета.

Беларусь з 1 студзеня старшынствуе ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс