У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Жнв 2018

Румас: назначэнне прэм'ер-міністрам - вялікая адказнасць і выклік

Румас: назначэнне прэм'ер-міністрам - вялікая адказнасць і выклік

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава прадставіла сёння новы склад урада супрацоўнікам Апарату Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэм'ер-міністр Сяргей Румас выказаў удзячнасць Прэзідэнту за аказаны давер пры назначэнні на пасаду кіраўніка ўрада. "Я разглядаю гэта як вялікую адказнасць і выклік для мяне асабіста, - сказаў Сяргей Румас. - Сёння пачынаецца, напэўна, самы адказны этап у маім жыцці, які патрабуе гранічнай канцэнтрацыі ўсіх сіл і навыкаў, вопыту, які я атрымаў на папярэдніх пасадах".

Што датычыцца задач, то прэм'ер-міністр сказаў, што яны ўсе вядомы і вызначаны праграмнымі дакументамі. "Не трэба чакаць нейкай рэвізіі гэтых прынятых рашэнняў або рэвалюцыйных разваротаў. Кіраўнік дзяржавы пры назначэнні новага складу ўрада зрабіў акцэнты на такіх рэчах, як дысцыпліна, прыстойнасць і з'яднанасць. Акрамя таго, шмат увагі было ўдзелена росту дабрабыту насельніцтва: кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэта асноўная ацэнка работы ўрада", - адзначыў ён.

Сяргей Румас скончыў Яраслаўскае вышэйшае ваеннае фінансавае вучылішча, потым служыў на Далёкім Усходзе. Пасля распаду Савецкага Саюза вярнуўся на радзіму, працаваў у камерцыйных і дзяржаўных банках, затым кіраўнік дзяржавы ў снежні 2010 года назначыў яго віцэ-прэм'ерам ва ўрад Міхаіла Мясніковіча. Паводле слоў Сяргея Румаса, 2011 год быў вельмі складаным перыядам для краіны, але ўраду ўдалося за кароткі тэрмін аднавіць эканамічную стабільнасць. Пасля гэтага кіраўнік дзяржавы даручыў Сяргею Румасу заняцца станаўленнем новага фінансавага інстытута ў краіне - Банка развіцця.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс