У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Кст 2016

Румас: Беларусь - нязменна дружалюбная і адкрытая краіна

Румас: Беларусь - нязменна дружалюбная і адкрытая краіна

20 кастрычніка, Верона /Марта Астрэйка - БЕЛТА/. Беларусь - нязменна адкрытая і дружалюбная ў знешняй палітыцы краіна, якая ўжо доўгі час знаходзіцца на перадавым рубяжы інтэграцыйнай дзейнасці. Такое меркаванне выказаў 20 кастрычніка старшыня праўлення ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" Сяргей Румас у час V Еўразійскага форуму ў Вероне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы бачым, што розныя краіны ў розных рэгіёнах свету развіваюць уласныя ітэграцыйныя ланцужкі і сувязі - ёсць шмат яркіх прыкладаў. Пры гэтым усе дзяржавы непасрэдна або ўскосна ўцягнуты ў адны і тыя ж узаемаадносіны і працэсы. Але чаму ёсць няроўнае стаўленне да краін? Чаму, паціскаючы адны і тыя ж рукі, пачынаюць забываць старую ісціну: "сябар майго сябра - гэта мой сябар"? Гэта важнае пытанне, на якое сёння трэба разам шукаць адказ, таму што ад гэтага залежыць, ці зможам мы ўсе разам пераадолець глабальны крызіс, вылечыць сусветную эканоміку, забяспечыць стабільнасць", - падкрэсліў Сяргей Румас.

Ён звярнуў увагу ўдзельнікаў форуму на важную праблему: сёння з вялікай лёгкасцю перапыняюцца даўнія дзелавыя сувязі, хутка змяняюцца правілы гульні, а гэтыя правілы фарміраваліся дзесяцігоддзямі і служылі стваральным пачаткам для развіцця і інтэграцыі.

"На жаль, эканамічны свет сёння пераходзіць на мову санкцый і прымяняе арсенал шматлікіх бар'ераў. Але ўсе краіны, па сутнасці, з'яўляюцца звёнамі аднаго ланцуга, часткамі адзінага глабальнага фінансавага механізма. І ў гэтым ланцугу нават самае моцнае звяно не можа доўга заставацца такім, калі пройдуць шматлікія разрывы ў ланцужку. Гэта больш чым ярка прадэманстраваў крызіс 2008 года і яго наступствы, якія да гэтага часу адчуваюцца ў сусветнай эканоміцы", - адзначыў эксперт.

Сяргей Румас прызнаў, што сёння ўніверсальнага рэцэпта аздараўлення сусветнай эканомікі няма. "Але, на мой погляд, важны нават не столькі сам рэцэпт, колькі працэс пошуку кампанентаў патрэбнай формулы. І няхай гэта поўнасцю не пазбавіць нас ад глабальнага крызісу, затое прынясе пазітыўныя зрухі і пэўнае аблягчэнне. А самае галоўнае - дасць надзею на хуткае выздараўленне сусветнай эканомікі", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс