Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Сак 2020

Румас: аб'ём гандлю з Расіяй скараціўся, але і знізілася адмоўнае сальда

Румас: аб'ём гандлю з Расіяй скараціўся, але і знізілася адмоўнае сальда

11 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. З пачатку года назіраецца скарачэнне гандлю Беларусі і Расіі з-за зніжэння паставак нафты, аднак адначасова і зменшылася адмоўнае сальда ў беларускім тавараабароце з РФ. На гэта звярнуў увагу прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння на сустрэчы ў Маскве з прэм'ер-міністрам Расіі Міхаілам Мішусціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сяргей Румас

"Нам удалося стабілізаваць тавараабарот, ён трымаецца на ўзроўні $35-36 млрд, - сказаў Сяргей Румас. - Атрымалі ўжо аператыўную інфармацыю за студзень: тавараабарот у нас зменшыўся, сальда, якое ў нас было вельмі вялікім, адмоўнае сальда, за студзень зменшылася. Гэта значыць, мы выраўноўваем свае патокі. Разам з тым разумеем, за кошт чаго адбылося змяншэнне сальда. І гэта яшчэ адно з пытанняў, якое нам неабходна будзе абмеркаваць - гэта пастаўкі энерганосьбітаў".

Міхаіл Мішусцін

У сваю чаргу прэм'ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін адзначыў, што Беларусь для Расіі з'яўляецца саюзнікам і стратэгічным партнёрам. Ён нагадаў, што ў мінулым годзе споўнілася 20 гадоў з дня падпісання дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. "Упэўнены, што ў новым дзесяцігоддзі ўдасца ў поўнай меры раскрыць патэнцыял дагавора", - адзначыў Міхаіл Мішусцін. Ён падкрэсліў важнасць таго, што Беларусь для Расіі з'яўляецца вядучым знешнеэканамічным партнёрам на прасторы СНД.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі