У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Чэр 2014

Рубінаў: Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва - аснова эканамічнага ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі

Рубінаў: Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва - аснова эканамічнага ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі

5 чэрвеня, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва з'яўляецца асновай эканамічнага ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі. Аб гэтым заявіў 5 чэрвеня старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Анатоль Рубінаў на Першым форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння Беларусь мае эканамічныя, навукова-тэхнічныя, гуманітарныя сувязі практычна з усімі рэгіёнамі Расіі. Больш як 8 тыс. беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў ажыццяўляюць узаемныя пастаўкі сыравіны, матэрыялаў, камплектуючых, вырабаў. Паміж рэгіёнамі Беларусі, Мінскам і суб'ектамі Расійскай Федэрацыі, а таксама паміж беларускімі раённымі гарадамі і расійскімі ўтварэннямі заключана амаль 300 розных пагадненняў.

"Пры гэтым супрацоўніцтва не зводзіцца да простых тавараабменных аперацый - рэалізуюцца сумесныя праекты, заснаваныя на зліцці вытворчага, рэсурснага, кадравага патэнцыялу Беларусі і Расіі", - падкрэсліў Анатоль Рубінаў. Пры гэтым ён адзначыў, што, нягледзячы на ўзаемную зацікаўленасць у развіцці двухбаковых кантактаў паміж беларускімі і расійскімі рэгіёнамі, яшчэ ёсць значныя нявыкарыстаныя рэзервы і захоўваюцца пэўныя праблемы, якія зніжаюць эфектыўнасць такога ўзаемадзеяння.

У сувязі з гэтым адкрыты форум павінен стаць добрай пляцоўкай для іх абмеркавання. У прыватнасці, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота прапанаваў абмеркаваць у гэтыя дні пытанні па паляпшэнні інвестыцыйнага клімату. У цэлым жа Рыгор Рапота лічыць, што ў Беларусі і Расіі ёсць нядрэнная аснова для далейшага развіцця і ўмацавання міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння.

Першы форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі на тэму "Эфектыўнае развіццё аграпрамысловых комплексаў Беларусі і Расіі - важнейшая ўмова харчовай бяспекі Саюзнай дзяржавы" праходзіць у Мінску 5-6 чэрвеня. У рамках форуму плануецца абмеркаваць пытанні пашырэння прамых кантактаў паміж рэгіёнамі дзвюх краін, арганізацыямі і бізнесменамі, намеціць шляхі ўдасканалення прававой базы для развіцця эканомік ва ўмовах стварэння ЕАЭС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс