Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Крс 2018

Рост ВУП да $100 млрд могуць забяспечыць новыя галіны эканомікі і развіццё ІТ - Зіноўскі

Рост ВУП да $100 млрд могуць забяспечыць новыя галіны эканомікі і развіццё ІТ - Зіноўскі

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рост ВУП да $100 млрд могуць забяспечыць новыя галіны эканомікі і развіццё ІТ. Такое меркаванне выказаў журналістам міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, каменціруючы вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў I квартале, якія абмяркоўваюцца сёння на пасяджэнні Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт ставіць задачу па росце ВУП да канца наступнай пяцігодкі не менш як да $100 млрд. "На традыцыйных відах эканамічнай дзейнасці наўрад ці нам удасца гэта зрабіць. Таму прыцягненне прамых замежных інвестыцый, а не даўгоў, прывядзе да развіцця новых галін. Інфармацыйныя тэхналогіі павінны ўкараняцца ў дзеючыя і новыя галіны", - сказаў Уладзімір Зіноўскі.

Паводле яго слоў, над фундаментам для росту ВУП да $100 млрд трэба сур'ёзна папрацаваць у 2018-2020 гадах.

Гаворачы аб эканамічных выніках першага квартала 2018 года, Уладзімір Зіноўскі адзначыў, што цяпер макраэканамічныя паказчыкі знаходзяцца на здавальняючым узроўні. Намечаныя паказчыкі па гадавых тэмпах росту пакуль выконваюцца. ВУП у студзені-сакавіку вырас на 5,1 працэнта, павялічваюцца аб'ёмы прамысловай і сельгасвытворчасці, інвестыцыі ў асноўны капітал. "Але супакойвацца такімі тэмпамі не даводзіцца. Ёсць трывожныя моманты, якія трэба сёння вельмі ўважліва разгледзець і, магчыма, нешта паправіць", - звярнуў увагу міністр.

Так, у сакавіку рост эканомікі краіны запаволіўся. Гэта трывожная тэндэнцыя з улікам таго, што рост эканомікі ў асноўным быў за кошт спрыяльнай знешняй кан'юнктуры, рост даходаў забяспечваў унутраны попыт. Аднак у доўгатэрміновай перспектыве стаўка павінна быць зроблена на іншыя крыніцы росту эканомікі, лічыць Уладзімір Зіноўскі. "Мы павінны вырабляць новую, якасную прадукцыю, вырабляць яе больш і прадаваць, каб захаваць і павялічыць прагназуемы ВУП, стварыўшы тым самым базу для 2019 і 2020 гадоў, паспяховага завяршэння бягучай пяцігодкі", - дадаў ён.

Акрамя таго, актуальнымі пытаннямі для эканамічнага блока застаюцца адкрыццё новых вытворчасцей і стварэнне працоўных месцаў (асабліва высокапрадукцыйных).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі