У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Жнв 2018

Рост дабрабыту людзей будзе асноўнай ацэнкай работы абноўленага складу ўрада - Румас

Рост дабрабыту людзей будзе асноўнай ацэнкай работы абноўленага складу ўрада - Румас

18 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Рост дабрабыту людзей будзе асноўнай ацэнкай работы абноўленага складу ўрада Беларусі. Аб гэтым журналістам заявіў Сяргей Румас, якога кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка назначыў прэм'ер-міністрам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння ўсе праграмныя дакументы на пяцігодку, якія неабходны для работы ўрада і ўстойлівага функцыянавання эканомікі, прыняты. І зменены склад урада будзе па іх працаваць", - сказаў Сяргей Румас.

Разам з гэтым Прэзідэнт пры назначэнні падкрэсліў некалькі важных акцэнтаў, якія павінны быць уласцівы абноўленаму складу ўрада. "Першае - дысцыпліна. Напэўна, не сакрэт, што прычынай кадравых змяненняў ва ўрадзе сталі пытанні, якія праявіліся ў Оршы, і шэраг іншых. Кіраўнік дзяржавы пачаў з гэтага - пытанні дысцыпліны, прыстойнасці і пытанні дабрабыту людзей", - адзначыў прэм'ер-міністр.

"Што датычыцца апошняга, кіраўнік дзяржавы падрабязна спыніўся на гэтым. І рост дабрабыту людзей будзе асноўнай ацэнкай работы абноўленага складу ўрада", - падкрэсліў Сяргей Румас.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс